Моя Лепельщина

 

dsc_0015 dsc_0016 dsc_0021Пад такой назвай прайшоў конкурс відэаролікаў, арганізатарамі яго з’яўляюцца РК ГА “БРСМ” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Яшчэ гадоў з дзясятак таму было складана зрабіць хоць якое відэа. У сучасным свеце, калі моладзь на тэлефонах не толькі робіць здымку, а і апрацоўвае матэрыял, — гэта не праблема. Нават першакласнікі ў сацыяльных сетках публікуюць свае невялічкія відэасюжэты на розныя тэмы.

Зрабіць якасны ролік пра свой родны край, з аднаго боку, нескладана, бо наша Лепельшчына багатая на зеляніну, помнікі, маляўнічыя краявіды. З другога — вялікая адказнасць, бо гэта ж конкурс.

Ролікі былі розныя, але ўсіх канкурсантаў аб’ядноўвае адно — любоў да роднага краю. Зручна было лепяльчанам азнаёміцца з работамі, якія размешчаны на старонцы “Молодежь Лепельщины” “Вконтакте”.

Членам журы, у сваю чаргу, выпала нялёгкая місія — ацаніць працы і выбраць самых дастойных. Прагледзеўшы відэа, суддзі адзначылі, што ўдзельнікамі была праведзена сапраўдная даследчая дзейнасць па краязнаўстве, гісторыі і экалогіі.

Работы трох удзельнікаў былі самымі арыгінальнымі, запамінальнымі і цікавымі. Арганізатарамі адзначана іх навізна і творчы падыход у раскрыцці тэмы конкурсу. Я таксама, прагледзеўшы відэа, згадзілася з меркаваннямі журы.

На трэцяй прыступцы п’едэсталу апынулася вучаніца СШ №1 Валерыя Плігаўка, якая ў тандэме з настаўніцай інфарматыкі Юліяй Ткачонак паказалі ўсю любоў да роднага краю і прыгажосць Лепельшчыны.

Таццяна Чахоўская прыйшла атрымаць узнагароду за свайго сына Уладзіслава, бо ён зараз вучыцца ў ваеннай акадэміі і не можа прысутнічаць на ўрачыстасці. У сям’і шмат прыгожых фотаздымкаў маляўнічых месцаў нашага раёна, разам родныя шмат дзе бываюць. Тата любіць здымаць і дзеля гэтага нават набыў добры фотаапарат. Можна сказаць, што конкурсная праца была сямейная: бацька фатаграфаваў, а сын займаўся мантажом.

Лідарам спаборніцтва стала Валянціна Лавейка, якая працуе педагогам-арганізатарам у СШ №3. Да нас дзяўчына прыехала з Глыбоччыны.

 — З часам палюбіла Лепельшчыну з яе прыгожымі краявідамі. Горад стаў для мяне родным, мяркую і далей працаваць у сярэдняй школе №3, — кажа Валянціна Лавейка.

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання Вікторыя Пшонка, першы сакратар РК ГА “БРСМ”, падзякавала ўсім удзельнікам за праяўленыя стараннасць і карпатлівую працу, павіншавала пераможцаў і пажадала надалей быць актыўнымі ўдзельнікамі ў розных спаборніцтвах.

Мерапрыемствы такога кшталту карысна праводзіць сярод моладзі. Хочацца верыць, што не знікнуць, а толькі з кожным годам будуць развівацца у падлеткаў маральныя каштоўнасці, без якіх немагчыма паўнавартаснае жыццё: любоў да роднага краю, прыроды, гонар за нашу гісторыю. Толькі захаваўшы гэтыя якасці, чалавек зможа зразумець, што нездарма ён жыве на зямлі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>