Люди с инвалидностью на Лепельщине — настоящие спортсмены

lyzhiСёння існуе мноства секцый і праграм у Беларусі, якія даюць людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі шанец умацаваць здароўе, паверыць у сябе, зрабіць сваё жыццё разнастайным і цікавым. Лічу, што лепяльчанам з інваліднасцю пашанцавала асабліва. У іх ёсць цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі, дзе яны могуць займацца фізічнай культурай у трэнажорнай зале, ды яшчэ пад наглядам інструктара-метадыста.

А нядаўна для сябе адкрылі цікавы занятак – хаду на лыжах, і, трэба сказаць, многія робяць гэта па-майстэрску. У гэтым я пераканалася, наведаўшы цэнтр марозным днём.

— Даўно мы такой зімы не бачылі, каб снег па калена ды яшчэ з марозікам! — кажуць наведвальнікі аддзялення.

Адны такі адпачынак раней лічылі нязбытнай марай. Іншыя ж, наадварот, чакалі сапраўднай зімы, бо некалькі гадоў таму каталіся без праблем на лыжах і каньках. Так, напрыклад, Дзмітрый Вашкевіч – сапраўдны фігурыст. Многія работнікі аддзялення не ўмеюць так трымацца добра на гэтым зімовым рыштунку, як ён.

А ўпэўніліся ўсе ў гэтым, калі пайшлі разам сяброўскай кампаніяй на каток, што размешчаны на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Прыемна адзначыць, што наведвальнікам цэнтра там усё было прадастаўлена бясплатна.

Як вядома, для людзей з асаблівасцямі фізічнага развіцця занятак фізічнай культурай з’яўляецца важным сродкам рэабілітацыі. Такога меркавання прытрымліваецца і Алеся Кулак, інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі.

— У апошнія гады пра лыжы не ўзгадвалі, бо не было снегу, хоць у цэнтры ў наяўнасці ёсць 10 пар лыж і столькі ж пар канькоў, якія яшчэ ў 2007 годзе атрымалі, удзельнічаючы з праектам у прэзідэнцкай праграме “Дзеці Беларусі”, — кажа Алеся Анатольеўна.

Зразумела, што ў цэнтры жадаючых пакатацца на лыжах больш за колькасць інвентару, аднак інструктар-метадыст павінна паспяваць за кожным назіраць на прагулцы, бо гэтая катэгорыя людзей асаблівая, патрабуе вялікай увагі. Таку выходзяць групамі не больш за 10 чалавек.

Прапанову інструктара-метадыста пахадзіць на лыжах падтрымалі адразу і наведвальнікі, і кіраўніцтва. На тэрыторыі садоўніцкай майстэрні, дзе няма руху транспарту, праклалі сабе трасу і атрымліваюць асалоду ад карыснай прагулкі. Нават не маючы вопыту можна правесці добра і з карысцю час на свежым паветры, ды яшчэ ў  сяброўскай атмасферы.

Звычайна людзі з інваліднасцю часцей хварэюць на прастуду. Аднак рэгулярная хадзьба на лыжах аказвае эфект загартоўвання. Арганізм становіцца мацнейшым, больш актыўна супраціўляецца хваробе, дзякуючы імунітэту, які пачынае мацнець.

У цэнтры пільна сочаць за здароўем наведвальнікаў. Кожнаму па прыходзе штодзённа вымяраецца тэмпература. Акрамя гэтага, сочаць тут за артэрыяльным ціскам, агульным станам і, абавязкова, настроем. Гэта галоўны складнік рэабілітацыі для любога чалавека.

Трэба адзначыць, што не толькі лыжы ды канькі ёсць у цэнтры. Палаткі, спальныя мяшкі і іншы інвентар чакае цёплай пары году. Летам наведвальнікі аддзялення заўсёды ходзяць у паходы, якія потым успамінаюць доўга. А там на самой справе ёсць што ўспомніць: камандныя гульні, свежае паветра, шашлык, уха…

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>