Лепяльчанка Алена Гайсянковіч уганаравана высокім званнем майстра спорту
У Стайках пад Мінскам адбыліся спаборніцтвы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юніёрак 1993 — 1997 гадоў нараджэння. Лепяльчанка Алена Гайсянковіч вяла барацьбу ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў, прадэманстравала выдатны байцоўскі характар, выйграла тры схваткі, упэўнена выйшла ў фінал, дзе, на жаль, уступіла ва ўпартай барацьбе больш моцнай саперніцы, заняла другое месца. Тым не менш Алена ў ходзе гэтых спаборніцтваў выканала неабходныя нарматывы для прысваення ёй ганаровага звання майстра спорту.