Лепяльчане маюць магчымасць сваімі вачыма пабачыць скандынаўскую прыгажуню

IMG_2185 Заходнюю тую “Смарагд” вывелі ў Даніі. Нават узімку, у адрозненне ад іншых сартоў, застаецца зялёнага колеру. Жыве да 200 гадоў. Лепяльчане маюць магчымасць сваімі вачыма пабачыць скандынаўскую прыгажуню. На ўваходзе ў спартыўны комплекс насупраць раённай бібліятэкі закладзена алея спартыўнай славы.

Працавалі на пасадцы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Міхно, інструктар-метадыст Аляксандр Тарасаў, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Наталля Кажухоўская, інструктар-метадыст Аляксей Буйлоў, кладаўшчык Яўген Мацкевіч. Пашчыравалі таксама рабочыя Віктар Корань, Мікалай Гатоўка і вадзіцель Алег Тычына.
— Садзім туі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кветкі Перамогі”, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак. — Дванаццаць мільёнаў выдзеліў старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў са сродкаў, сабраных на раённым суботніку. Набылі 52 саджанцы туі заходняй “Смарагд” у ААТ “Прыродалюкс”. Дзякуй дырэктару КУВСГП “Лепельскае” Раману Місніку і начальніку філіяла ДЭУ №37 РУП “Віцебскаўтадар” Ігару Архіпенка за дапамогу ў набыцці арганічных угнаенняў, а таксама за выдзяленне транспарту. Спартыўны комплекс — цэнтр спартыўнага жыцця раёна, і ён павінен быць дыхтоўным. Плануем паставіць два паказальнікі дарог да спартыўнага комплексу з абазначэннем напрамку і адлегласці на перакрыжаваннях вуліц Чуйкова і Будзённага, Горкага і Войкава. Таксама ўстановім два банеры. На адным з іх, з боку вуліцы Будзённага, будуць пазначаны паслугі спорткомплексу, якія аказваюцца насельніцтву. На другім, пры ўваходзе з боку раённай бібліятэкі, — абазначэнне назвы спартыўнага аб’екта.
Яўген МУДРЫ.
На здымку: намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак і дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Рымантас Стрыпейкіс закладваюць алею спартыўнай славы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>