Лепельскія школьнікі пабывалі на прэзідэнцкай і губернатарскай ёлках
На дабрачыннае навагодняе свята ў Палац Рэспублікі ў Мінск ездзілі чацвёра вучняў школ раёна – дзевяцікласнік СШ №3 Мікіта Карабань, Вераніка Катлёнак – сямікласніца з Бароўскай школы, вучаніца дзявятага класа з гімназіі Кацярына Драздовіч і Дар’я Еўтушэўская, шасцікласніца з СШ №1. Гэта адораныя дзеці, дыпламанты раённых, абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і г.д.
Трыццаць дзяцей з раёна наведалі галоўную елку вобласці. Гэта дзеці сіроты, а таксама вучні, якія праявілі сябе лепшым чынам у грамадскім жыцці школ – удзельнічалі ў алімпіядах, розных конкурсах, канферэнцыях і г.д.
Уладзімір МІХНО.