Лепельчане на защите леса

lesnikiШтогод напярэдадні Дня работнікаў лесу Міністр лясной гаспадаркі адзначае самых дастойных і адданых працаўнікоў. Сёлета галіновымі ўзнагародамі  ведамства адзначаны і шэраг работнікаў Лепельсага лясгаса. Чацвёра з іх рупяцца ў Слабадскім лясніцтве. Агулам на чацвярых прыпадае больш за семдзесят год  працоўнага стажу ў лясной галіне.

Чвэрць стагоддзя аддаў працы ў лесе Уладзімір Васілеўскі, адзін са старэйшых леснікоў Слабадскога лясніцтва. Больш за дваццаць год працоўнага стажу мае за плячыма ляснічы Дзмітрый Каротчык. Гэтыя лесаводы адзначаны нагрудным знакам адзнакі “20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўная лясной ахове Рэспублікі Беларусь”.

Адразу пасля заканчэння Полацкага ляснога тэхнікума на працу ў Слабадское лясніцтва накіравалі  Святлану  Каротчык. У  хуткім часе яна адсвяткуе дваццацігадовы юбілей працы ў лясной ахове.

Памочнік ляснічага Андрэй Іода з дынастыі лесаводаў, шмат гадоў у лясной ахове адпрацаваў яго бацька Іван Іода. Яшчэ са школы марыў звязаць з лесам сваю працоўную дзейнасць і Андрэй. Прайшло ўжо адзінаццаць год, як збылася яго мара. Пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта вярнуўся на Лепельшчыну ўжо дыпламаваным лесаводам. Андрэй Іода і Святлана Каротчык узнагароджаны нагрудным знакам адзнакі “10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>