Воровство под камерами видеонаблюдения

osobennosti-kamer-naruzhnogo-videonablyudeniya-1_144827155089

Жылі-былі два расіяніны ў Калінінградскай вобласці, дзядзька 1973 года нараджэння і пляменнік на 20 гадоў маладзейшы. Першы працуе вадзіцелем фуры, возіць грузы з Еўропы ў цэнтральныя рэгіёны Расіі. Аднойчы пляменнік папрасіў:

— Вазьмі мяне, дзядзька, у рэйс, пракачуся з табой, свет пагляджу. Для мяне бясплатная паездка, а для цябе, глядзіш, памочнік, у дарозе ўсялякае можа здарыцца.

Дзядзька пагадзіўся, паехалі. Па дарозе на адпачынак прыпыніліся на паркоўцы ля кафэ “555”. Была пятая гадзіна раніцы. Малады мужчына пайшоў у кафэ, каб купіць сёе-тое перакусіць. Разлічыўся з прадаўшчыцай, сабраўся ісці назад да машыны, ды штосьці яго затрымала.

Гэтым “чымсьці” аказаліся жаночыя сумачкі, якія ляжалі ў незачыненым падсобным памяшканні. “А што, — падумаў маладзён, — у кафэ нікога няма, акрамя прадаўшчыц, і тыя на мяне не глядзяць, занятыя размовай паміж сабой. Зараз я…”

Здабычай зладзюжкі сталі кашалёк і касметычка. Кашалёк выкінуў у сметніцу, а грошы паклаў у кішэню ды пайшоў спаць у машыну. І ўсё гэта – пад аб’ектывам камер відэаназірання.

У сем гадзін раніцы ў кафэ, як заўсёды, праводзілася перазменка, на дзяжурства заступала новая змена. Прадаўшчыцы з начной сталі збірацца ды раптам заўважылі прапажу. Выклікалі міліцыю.

Жанчыны добра запомнілі, што пад час начнога дзяжурства, ад таго моманту, як яны ў апошні раз бачылі кашалёк, да выяўлення прапажы — у памяшканне заходзіў толькі малады мужчына гадоў 23-24. Набыў прадукты харчавання, разлічыўся і выйшаў. Усё відаць на запісах з камер відэаназірання. Следча-аператыўная група запатрабавала гэтыя запісы.

Хутка была ўстаноўлена і машына, з якой выйшаў малады чалавек. Да яе падышоў міліцыянер, запрасіў маладога чалавека для высвятлення абставінаў і дачы тлумачэнняў. Той адчуў, што над ім навісаюць хмары, і пастараўся незаўважна выкінуць беларускія грошы ў сметніцу. Аднак не разлічыў, што і гэтае месца – таксама пад відэаназіраннем.

Калі падазронаму прад’явілі доказы, ён прызнаўся ў крадзяжы. Рэчы і грошы часткова вернуты пацярпелым. Вядзецца следства, на гэты час абвінавачваемы затрыманы.

Самае прыкрае, што з-за глупства маладога чалавека дома, у Калінінградскай вобласці, без падтрымкі засталіся жонка і малалетняя дачка.

Тофік Дзямешка, начальнік РАСК, маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>