Дезинфекция в городском парке Лепеля

dsc_0012  Парк у любым горадзе з’яўляецца самым папулярным месцам для   адпачынку жыхароў, тым больш калі пачынае прыграваць сонейка. Маці з дзецьмі спяшаюцца сюды, каб весела правесці час,  прайсціся на свежым паветры.

Нядаўна, праходзячы па гарадскім парку, заўважыла транспартны сродак МТЗ-82 з палівачнай бочкай. Перад уваходам у парк трактарыст выйшаў з кабіны, штосьці паправіў — і вада пачала распырскацца па дарозе. Як аказалася, Сяргей Далінен прыехаў сюды з мэтай дэзінфекцыі дарожнага палатна.
— Паліванне даволі аб’ёмнае. Аднак ці хопіць вам на ўсе дарожкі ў парку гэтага дэзсродку?
— Канечне, хопіць. У цыстэрне знаходзіцца больш за пяць тон. У сярэднім такой колькасці дастаткова, каб апрацаваць шэсць сярэдніх па працягласці вуліц у Лепелі.
dsc_0014У КУВП “Бароўка” Сяргей працуе першы год. Да гэтага шчыраваў на будаўніцтве ў Мінску, у калгасе.
Нарадзіўся мужчына ў Казахстане, а калі яму споўнілася дзевяць год, разам са сваімі бацькамі вярнуўся на радзіму бабулі. Так атрымалася, што ў цягніку хлопчык і сустрэў сваё дзевяцігоддзе.
Калісьці родныя паехалі ў далёкую краіну на ўзняцце цаліны, жылі там у сяле Руская Іванаўка Карагандзінскай вобласці. Аднак радзіма ўсё роўна клікала да сябе.
Зараз у Сяргея — свая сям’я, разам з жонкай гадуюць траіх дачок і з аптымізмам ідуць па жыцці.
Н. МІЦЬКІНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>