Детей с особенностями развития поздравили на Лепельщине

dsc_0010
Новы год дзеці чакаюць з нецярпеннем. Яны мараць пра падарункі, а таксама што спраўдзяцца запаветныя жаданні. Усе ў гэты чароўны перыяд зычаць адзін аднаму шчасця, дабра і радасці.

Кожны год цудоўнае і казачнае свята арганізоўваюць работнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для сваіх навучэнцаў і выхаванцаў. У гэтым годзе, праўда, эпідэміялагічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы: на дадзены момант цэнтр наведваюць толькі некалькі дзяцей, бо адны хварэюць, іншыя перасцерагаюцца і знаходзіцца на самаізаляцыі дома.

Аднак свята ёсць свята, і яно не можа прайсці без падарункаў.

Пераступіўшы парог установы, адразу адзначаю прыгожае навагодняе ўбранне памяшканне. Адчуваецца, што падышлі да гэтай справы работнікі вельмі адказна. Пасярод залы красуецца зялёная прыгажуня, паўсюдна шмат сняжынак, святочных малюнкаў.

Некалькі слоў хочацца сказаць і пра навагоднюю выставу. Чаго там толькі няма: снегавікі, ёлачкі, сімвал наступнага года і шмат чаго іншага. Усё гэта зроблена клапатлівымі рукамі педагогаў, выхавацеляў і дзяцей.

dsc_0020-2

А вось і першыя госці ды з вялікімі каштоўнымі падарункамі. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі ўручылі мыйны пыласос Karcher і каляровы прынтар — тэхніка вельмі патрэбная і карысная.

dsc_0003

— Напярэдадні навагодніх і калядных святаў хочацца ўсім дзецям падарыць радасць і шчасце, — адзначыў Віктар Уладзіміравіч. — Падчас традыцыйнай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» мы не можам абысці ўвагай цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе займаюцца дзеці, якія больш за ўсё маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Жадаем ім і іх бацькам менш напружаных і сумных момантаў у жыцці, а больш цяпла і шчаслівых хвілін.

dsc_0005

Далучыўся да слоў віншаванняў і Анатоль Міхайлавіч, які пажадаў усім моцнага здароўя, добрага настрою і як мага больш радасных дзён у цэнтры.

Акцыі “Нашы дзеці” мясцовай уладай традыцыйна надаецца вялікае значэнне. У перадсвяточныя дні кіраўніцтва раёна традыцыйна наведвае цэнтр не з пустымі рукамі, аказвае садзейнічанне ў вырашэнні праблем сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

dsc_0043 dsc_0049

А вось і наступныя госці – прадстаўнікі 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.

— Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні навагодніх святаў наведваць выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць іх са святам і ўручыць падарункі. У акцыі “Нашы дзеці” прынялі ўдзел усе нашы афіцэры і прапаршчыкі для аказання пасільнай дапамогі гэтай важнай для грамадства ўстанове адукацыі. Педагогі цэнтра, іх выхаванцы, бацькі — адна сям’я, дзе ўсе праблемы і перамогі — агульныя. Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабрабыту, — адзначыў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 191 групы артылерыі 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў вёсцы Бароўка, палкоўнік Рэнат Аляксандравіч Вясноўскі.

У гэтыя святочныя дні павіншавалі дзяцей цэнтра і падарылі ім падарункі настаяцелі храмаў, прадстаўнікі раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, Лепельскага лясгаса, Лепельскага ПМС, раённага аддзела Следчага камітэта, ААТ “Лепельаграсэрвіс”, Лепельскага хлебазавода, Лепельскага аддзялення дэпартамента аховы і іншых структур раёна.

dsc_0055-2

Выхаванцы і ўвесь калектыў цэнтра выказалі гасцям удзячнасць за неабыякавае стаўленне да дзяцей, уменне разумець іх патрэбы, спадзяванні і за аказаную дапамогу.

***

Установу спецыяльнай адукацыі наведваюць 20 юных жыхароў нашага раёна, з іх 7 — з сельскай мясцовасці, астатнія — гарадскія. Трэба адзначыць, што для ўсіх арганізаваны падвоз. Акрамя гэтага, 25 дзяцей прыходзяць сюды на карэкцыйныя заняткі, каб ліквідаваць пэўную праблему, напрыклад, лёгкія парушэнні маўлення. З імі працуе настаўнік-дэфектолаг.

Дзякуючы сістэмнай прафесійнай працы педагогаў кожны выхаванец цэнтра можа дабіцца добрых вынікаў, зразумела, з улікам псіхафізічнага развіцця дзіцяці. На маю думку, галоўнае для бацькоў — хапацца за ўсе магчымасці і здольнасці, якія ёсць у дзіцяці, і звяртацца па дапамогу.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>