Чудеса на Рождество — и это все на Лепельщине

68ac7f9f-a924-411b-94b9-b0a6127c02ca 5eac7da0-258c-4d4d-b897-e32c2cc997dd a513d0ca-1e99-4ac7-b70f-8e87716ecd54Пад такой назвай у рамках акцыі “Нашы дзеці” па Лепельшчыне крочыць дабрачынны праект, арганізатарамі якога з’яўляюцца РК ГА БРСМ і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Каляды — час спаўнення жаданняў, якога чакаюць усе ў святочныя дні. І не важна, у якім ты ўзросце. Такім чынам мы можам зрабіць жыццё іншых больш радасным і шчаслівым, і ўсё гэта пры дапамозе ўласных рук і сэрцаў. Тым самым мы папаўняем уласную капілку добрых спраў. А маладое пакаленне з юных гадоў бачыць і прывучаецца дапамагаць людзям, заўважаць, што камусьці патрэбна ўвага і цеплыня.

На гэты раз разам з арганізатарамі акцыі накіроўваюся ў аграрна-тэхнічны каледж. У фае нас са словамі віншавання з Новым годам сустракаюць Дзед Мароз і Снягурка, ролю якіх выконваюць члены БРСМ.

У актавай зале ўжо чакаюць падлеткі, якія па пэўных прычынах апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Грае навагодняя мелодыя, зала прыбрана па-святочнаму. Адчуваецца святочная атмасфера і ўзнімаецца настрой.

Перад навучэнцамі выступіла першы сакратар РК ГА БРСМ Вікторыя Пшонка, якая павіншавала ўсіх прысутных са святамі:

— Хай 2021 год прынясе вам адчуванне радасці, падорыць прыемныя імгненні і сустрэчы! Стане годам міру, дабра і згоды, выканання патаемных жаданняў, творчых здзяйсненняў і прафесійнага росту.

Хай спраўдзяцца ўсе вашыя мары і рэалізуюцца самыя смелыя планы!

Ва ўрачыстай абстаноўцы дзеці, хоць ужо і вялікія, атрымалі салодкія падарункі, сюрпрызы і сертыфікаты на пэўную суму ў дыскаунтары «Востраў чысціні”.

Як адзначыла Вікторыя Віктараўна, акцыя створана з мэтай у навагоднія і калядныя дні акружыць цеплынёй тых, хто мае патрэбу ў асаблівых клопаце і ўвазе.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «Цуды на Каляды» рэалізуецца з 2006 года. Галоўная задача праекта — акружыць цяплом і клопатам непаўналетніх жыхароў Беларусі: выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у святочныя дні.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>