Чэрвеньская экалагічна-турыстычная экспедыцыя “Запаведная Бярэзіна” стала на Лепельшчыне добрай традыцыяй

IMG_6597Чэрвеньская экалагічна-турыстычная экспедыцыя “Запаведная Бярэзіна” стала на Лепельшчыне добрай традыцыяй. Другі раз запар у воднае падарожжа выправіліся дзеці, якія займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах турыстычна-краязнаўчага аддзела цэнтра дзяцей і моладзі, супрацоўнік турыстычнага аддзела Бярэзінскага запаведніка Аляксей Багавец, метадыст турыстычна-краязнаўчага аддзела цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Волчак і кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Пешаходны турызм” Ларыса Стайнова.
Адна з асноўных мэт маршруту — экалагічнае выхаванне моладзі. На працягу воднага шляху збіралі рознае смецце: цэлафанавыя пакеты, пластмасавыя і шкляныя бутэлькі. Два вялікія пакеты са смеццем напрыканцы падарожжа адправілі ў смеццязборнік. падарожжа мела асаблівую цяжкасць. 150 кіламетраў трэба прайсці за 4 — 8 дзён. Гэта неабходныя ўмовы, каб атрымаць трэцюю спартыўную ступень. Юныя турысты паспяхова справіліся, і з васямнаццаці гадоў маюць права самастойна вадзіць паходы першай ступені цяжкасці. Складаным выдаўся трэці дзень. Прайшлі амаль сорак кіламетраў да возера Палік Барысаўскага раёна. Мясцовасць, якая авеяна баявой славай. Дзецям распавялі, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ў раёне знаходзілася вялікае партызанскае аб’яднанне колькасцю каля чатырох тысяч чалавек. Больш за месяц партызаны ваявалі з фашыстамі, якіх налічвалася каля 80 тысяч. Сярод іх была і 36-я грэнадзёрская дывізія СС “Дзірлевангер”. Аднак нашы выйшлі пераможцамі. Пад час воднага сплаву пабывалі на тэрыторыях Лепельскага, Докшыцкага і Барысаўскага раёнаў. Паўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Конкурс “Лясныя рабінзоны” на лепшае абуладкаванне палаткі і прыгатаванне ежы ў паходных умовах, фотаконкурс “Птушкі Бярэзіны”, віктарына “Скарб Напалеона”, якую прысвяцілі падзеям Айчыннай вайны 1812 года.
Яўген МУДРЫ.
На здымку: удзельнікі экспедыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>