Чем же работники этого предприятия заслужили высокое право?

img_5345 На здымку злева направа — трактарыст Аляксандр Пшонка, намеснік дырэктара Віктар Голубеў, галоўны ветурач Яўгенія Грабавенка, дырэктар Станіслаў Раманенка і механізатар Пётр Казлоўскі — усе з адкрытага акцыянернага таварыства “Чарэйшчына”. Вось такой прадстаўнічай дэлегацыяй прыбылі яны на раённае свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Чым жа працаўнікі гэтага прадпрыемства заслужылі высокае права? Якіх поспехаў здолелі дасягнуць? А самае галоўнае — якія мэты і задачы ставяць на год наступны, над чым плануюць шчыраваць асабліва?
Кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства ў свой час узяло курс на развіццё малочнай жывёлагадоўлі як на найбольш перспектыўны напрамак працы. І сапраўды, пры правільным падыходзе да гаспадарання, пры належным выкананні тэхналагічных патрабаванняў рэнтабельнасць вытворчасці і продажу малака можа дасягаць да 30 працэнтаў.
У “Чарэйшчыне” з мэтай павелічэння колькасці малочнага статка і павышэння яго прадукцыйнасці ўзяліся рэалізоўваць вялікі праект — рэканструкцыю малочнатаварнай фермы. На месцы былой, аснашчанай малакаправодам, паўстала цалкам абноўленая, з даільнай залай. Многія працэсы, якія раней жывёлаводы выконвалі ўручную, цяпер аўтаматызаваныя. На выкананні многіх аперацый і працэсаў можна будзе эканоміць нямала сродкаў, тым самым зніжаючы сабекошт прадукцыі, павышаючы рэнтабельнасць.
Цяпер перад працаўнікамі “Чарэйшчыны” стаіць не менш важная задача — запоўніць пабудаваныя і адрамантаваныя памяшканні высокапрадукцыйным дойным статкам. І тут адну з важнейшых роляў выконвае ветурач Яўгенія Грабавенка. Яна ўдзельнічае ў селекцыйнай рабоце, выбірае лепшых кароў і цялушак для далейшай рэпрадукцыйнай работы. Лечыць жывёлу, каб тая была здаровай.
Земляробства ў “Чарэйшчыне” цалкам падпарадкавана жывёлагадоўлі. Самае галоўнае — у поўнай меры забяспечыць жывёлу якаснымі і пажыўнымі кармамі. На гэтай ніве выдатна працуюць Аляксандр Пшонка і Пётр Казлоўскі. Яны разам з іншымі механізатарамі ўключаюцца ў працу адразу, як толькі сыдзе снег. Першай па плане ідзе падкормка азімых пасеваў і абарона раслін ад пустазелля. Затым — веснавая пасяўная кампанія. Своечасова, вядома, з улікам умоў надвор’я, сёлета ў “Чарэйшчыне” былі пасеяны збожжавыя, а таксама рапс.
Нарыхтоўка кармоў у ААТ “Чарэйшчына” сёлета пачалася ў першыя дні чэрвеня і завяршылася ў пачатку верасня, калі з палёў былі ўбраны апошнія тоны кукурузнай зялёнай масы. Толькі з кукурузы было атрымана 5330 тон зялёнкі, або больш за 300 цэнтнераў з гектара.
Мэтанакіраваная праца дае плён. Валавая вытворчасць малака з пачатку года дасягнула 6550 тон, перавысіўшы адпаведны паказчык года мінулага на 33,7 працэнта — рэдка хто можа пахваліцца падобнымі тэмпамі росту. І патэнцыял несумненна ёсць. Абноўленая ферма яшчэ цалкам не запоўненая, большасць кароў яшчэ не ўступілі ў перыяд сваёй вышэйшай прадукцыйнасці.
Яшчэ адзін важны накірунак дзейнасці ААТ “Чарэйшчына” — вырошчванне і продаж бульбы. Гэта культура патрабуе пэўных расходаў на яе вырошчванне і правільнае захоўванне. Затое ў далейшым пры правільным падыходзе яе можна рэалізоўваць, атрымліваючы стабільна высокую грашовую выручку. На працягу ўсяго перыяду вырошчваннем бульбы займаецца механізатар Сяргей Плігаўка. Ён бульбу высаджвае, акучвае, уносіць падкормкі, а ўвосень чапляе за трактар бульбаўборачны камбайн. Пра кожнага з іх у свой час пісала наша газета, кожны на сваім працоўным месцы ўносіць пасільны ўклад у поспех свайго сельгаспрадпрыемства.
Разам усе працаўнікі ААТ “Чарэйшчына”, ад дырэктара да жывёлаводаў і паляводаў, з упэўненасцю глядзяць у будучыню, вераць у сваё прадпрыемства і разам шчыруюць на агульны вынік.
Тэкст і фота
В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>