Богатый каравай — результат неутомимого труда

img_9333Канцэрт у раённым Доме культуры, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, пачынаўся а 14-й гадзіне, але большасць гасцей прыбыла загадзя. Паркоўка перад РДК была запоўнена яшчэ за паўгадзіны да мерапрыемства. Шкада толькі, што з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі свята было не такім шматлюдным, як у ранейшыя гады. Аднак усе перадавікі сельскай гаспадаркі прыбылі, як і кіраўнікі сельгасарганізацый. У першым шэрагу ў зале размясціліся ганаровыя госці – ветэраны сельгасвытворчасці, тыя, на каго раўняліся механізатары, паляводы і жывёлаводы яшчэ ў савецкія часы, пра каго неаднаразова расказвалася на старонках раённай газеты.

img_9350Адкрылася свята па традыцыі гімнам хлебаробаў – песняй «Хлеб – усяму галава». Затым наступіў самы прыемны момант – узнагароджанне лепшых перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці. Большасць імёнаў людзей, якія выхо­дзілі на сцэну, добра вядомыя чытачам раённай газеты, бо яны пастаянна прыводзіліся ў інфармацыі пад рубрыкай «Дошка гонару». Неаднаразо­ва сустракаўся для падрыхтоўкі матэрыялу з Аляксеем Евянковым і Аляксандрам Ільюхіным з філіяла «Баброва-Агра». А вось са свінаводамі з філіяла «Дражна» Таццянай Марчанкай, Валянцінай Марыняк і На­дзеяй Свабодай толькі пазнаёміўся, раней сустракацца з імі не даводзілася. Кожная ў сваёй справе дасягнула значных паказчыкаў. Жанчыны з’яўляюцца лепшымі работнікамі не толькі ў раёне, а і па ўсёй рэспубліцы.
Былі адзначаны перадавікі ў кожным відзе сельгас­работ: ворыве глебы, сяўбе, уборцы, а таксама на нарыхтоўцы кармоў. Як вядома, вырошчванне сельгаскультур – адказны працэс, у час якога нельга ігнараваць ці змяншаць увагу да той ці іншай аперацыі. Не падкарміць увесну азімыя – яны будуць кволыя, не вырасце моцным, не наліецца колас. Не зрабіць хімпраполку – пасевы бу­дуць заглушаны пустазеллем. І толькі на завяршальным этапе на першы план выходзяць камбайнеры, каб па магчымасці хутка, з мінімальнымі стратамі сабраць ураджай.
img_9337Дарэчы, сёлета раённы каравай асабліва важкі. Валавы намалот перавысіў 35 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 28,2 цэнтнера з гектара.
Добрых вынікаў удалося дасягнуць і ў справе нарыхтоўкі кармоў. Так, у сельгас­арганізацыях нарыхтавана па 28,7 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, што дазваляе закласці надзейную, трывалую кармавую базу. Яна – аснова прыросту ў надоях, прывагах, прыбаўлення ў пагалоўі.
У віншавальным слове старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, у прыватнасці, сказаў наступныя словы:
– Як бы ні крочыў навукова-тэхнічны прагрэс па планеце, праца на зямлі, вытворчасць прадуктаў харчавання ніколі не згубіць сваёй актуальнасці, бо за гэтым – харчовая бяспека дзяржавы.
img_9385Харчовая бяспека – гэтыя словы мы чуем так часта з экранаў тэлевізараў, чытаем у газетах і на інтэрнэт-старонках, што ўжо і не задумваемся пра сапраўднае, рэальнае іх значэнне. А яно выражаецца ў магчымасці прыйсці ў краму і набыць тыя прадукты харчавання, якія патрэбны, высокай якасці і па прымальнай цане. Прычым асабліва важна, каб гэтае харчаванне было айчыннай вытворчасці, яно найбольш падыходзіць для мясцовых жыхароў. Ну, і вядома, каб была яшчэ магчымасць набыць і харчаванне немясцовае: марскую рыбу, сланечнікавы алей, цытрусавыя і іншую заморскую садавіну і і гародніну.
Шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу выказаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Марціновіч. Ён адз­начыў важкі ўклад у захаванне бяспекі працы, выкананне нормаў калектыўных дагавораў, усебаковую сацыяльную падтрымку работнікаў як з боку пярвічных прафсаюзных арганізацый, так і наймальнікаў. Толькі ў сумеснай працы можна прыйсці да ўзаемапаразумення, атрымаць высокія вытворчыя і фінансавыя вынікі.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Чарэйшчына» актыўна і плённа супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі раёна, пра што ў сваім прывітальным слове расказаў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі. Падзячным лістом Анатоль Міхайлавіч адзначыў кіраўніка гаспадаркі Яўгена Судаленку.
Са сцэны перадавікоў сельгасвытворчасці песнямі ад душы павіншавалі Таццяна Невядомская, Аляксандра Семянько, Алеся Гайсёнак, Таццяна Гры­дзюшка, Ганна Шаркоўская і іншыя выканаўцы. З харэаграфічнымі кампазіцыямі выступілі юныя ўдзельнікі ўзорных ансамбляў танца «Зачаравашкі», «Затея», творчых калектываў «Лілея» і «Капрыз».
Пасля канцэрта госці не спяшаліся разыходзіцца. Аўтар зрабіў некалькі фотаздымкаў, пазнаёміўся з новымі цікавымі людзьмі. Асабліва ўразіў навучэнец аграрна-тэхнічнага кале­джа Ілья Падабед. Хлопец быў адзначаны як лепшы на падборцы бульбы. У скла­дзе групы на працягу 8 дзён працаваў на палетках ААТ «Чарэйшчына», і там Ілья кожны дзень выбіраў па 50-60 вёдраў бульбы. Гэтага мала ці шмат, шаноўны чытач можа вызначыць для сябе, калі ўспомніць сваё школьнае юнацтва, калі ез­дзіў на капанне бульбы, або калі капаў бульбу на сваім агародзе.
img_9397 img_9423Ітак, свята закончылася, працягваецца спакойная будзённая праца. Пакуль дазваляе надвор’е і ёсць паліва, механізатары пераворваюць глебу, вывозяць арганіку ў бурты, жывёлаводы даглядаюць статкі, якія харчуюцца назапашаным за лета пажыўным кормам. А мы, жыхары Лепельшчыны, ідучы ў краму ці на базар, будзем успам­інаць шчырым словам нашых працаўнікоў хлебнай нівы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>