Баня на берегу Лепельского озера не подлежит восстановлению

У тэлефоннай трубцы аператара гучаў устрывожаны жаночы голас:

— Прыязджайце хутчэй, тут лазня суседская гарыць, а гаспадары не бачаць. Завулак Прыазёрны, былая вёска Зялёнка.

Увечары гаспадары вырашылі напаліць лазню. Пабудова, па старой беларускай традыцыі, стаяла на процілеглым краі ўчастка, у аддаленні ад хаты і астатніх гаспадарчых пабудоў. Гаспадары распалілі агонь, нанасілі вады, падкінулі яшчэ дроў.

Як паказала раследаванне, печ мела расколіну ў дымаходзе, праз якую іскра выскачыла. Верагодна тая іскра трапіла ў сухі мох, які і заняўся.

На момант прыезду пажарнага разліку полымя шугала над дахам. У сценах утварыліся прагары, фактычна пабудова не падлягае аднаўленню.

Аляксандр САДОЎСКІ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>