Англійская кава з лепельскім малаком

7 верасня 018Літаральна на днях на малочнакансервавым камбінаце была выпушчана першая партыя новай прадукцыі — сухога хуткарастваральнага салодкага малака.
— Па першым часе мяркуецца выпусціць тоны тры гэтага прадукту, — расказвае вядучы тэхнолаг прадпрыемства Марыя Драздова. — А далей пакажа час. Усё будзе залежаць ад запатрабаванасці новай прадукцыі. Неўзабаве яна паступіць у Віцебскі цэнтр стандартызацыі і метралогіі для атрымання адпаведнай дэкларацыі. І ў перспектыве прадпрыемства можа пастаўляць такое малако ў Расію і іншыя краіны Мытнага саюза.
Пакуль жа новы прадукт зацікавіў англічан. Тыя ўжо неаднаразова наведваліся на прадпрыемства. У выніку правядзення трох пробных партый засталіся задаволенымі якасцю прадукцыі. Справа ў тым, што англійская канпанія «Мондэліз» спецыялізуецца на вытворчасці гранул для кававых аўтаматаў. І лепельскае малако спадабалася англійскім вытворцам гэтага цудоўнага напітку. Пробная прадукцыя, больш за трыццаць тон, была пастаўлена заказчыку. Зараз кампанія праводзіць выпрабаванні, у выніку якіх будзе высветлена, ці “спадабаецца” яна кававым машынам.
7 верасня 002Новую прадукцыю асвойвае кансервавы цэх №2, які на прадпрыемстве больш вядомы як цэх сухога абястлушчанага малака. Вытворчасць салодкага малака пачалі практычна на тым жа самым абсталяванні. Калі ж будзе наладжаны масавы выпуск прадукцыі, спатрэбяцца яшчэ дадатковыя ёмістасці, сіта, дазіровачны апарат і г.д.
У цэху, які ўзначальвае Ганна Плігаўка, занятыя дваццаць дзевяць чалавек. Малако ахалоджваецца і часова захоўваецца на прыёмным участку ў спецыяльных ёмістасцях, праходзіць нармалізацыю па тлушчы. Перш чым высушыць, прадукт патрэбна пастэрылізаваць і згусціць. Дабаўляюць цукар, сушаць, упакоўваюць, маркіруюць. Усе аперацыі, акрамя ўнясення цукру, аўтаматызаваныя. Вытворчасць сухога малака наладжана ў чатыры змены. На кожнай — па адным апаратчыку, ёсць слесар.
Калектыў зладжаны, працавіты, дружны, у асноўным хлопцы і мужчыны гадоў да сарака.
— Лепельскі МКК, бясспрэчна, з’яўляецца лідарам па вытворчасці сухога малака. Мадэрнізацыя і асваенне новых відаў прадукцыі на камбінаце не спыняецца, — кажа намеснік дырэктара Аляксандр Міхайлоўскі.— 7 верасня 012Раней была асвоена вытворчасць малака сухога хуткарастваральнага, малака сухога з вітамінамі і новымі якаснымі характарыстыкамі, сыроваткі на аснове раслінных канцэнтратаў з дабаўленнем раслінных тлушчаў, зараз — салодкае. У чацвёртым квартале і ў пачатку наступнага года будуць выдзелены рэсурсы для далейшай мадэрнізацыі на прадпрыемстве.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: на змене  апаратчык цэху сухога абястлушчанага малака Сяргей Грыдзюшка; Аляксей Грыгор’еў расфасоўвае і ўпакоўвае новую прадукцыю; лепельскае малако запатрабавалі англійскія кававыя апараты.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>