Абараняў Маскву

312Васіль Акулёнак нара­дзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Стрыхілі Горацкага раёна Мінскай вобласці. Нягледзячы за свой ужо больш чым 90-гадовы ўзрост, ветэран добра памятае тыя дні.
— Шлях нашага воінскага падраздзялення, якое ўдзельнічала ў вызваленні горада, пралёг пасля Лепеля праз Пышна далей на захад — каля вёскі Беразі­но Докшыцкага раёна мы паспяхова фарсіравалі раку Бярэзіну, працягвалі праследаваць ворага, знішчаць яго жывую сілу і тэхніку, — адзначыў Васіль Мікітавіч. — Прыемна было вызваляць ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў тую мясцовасць, дзе я ў верасні 1940 года пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Валова Гара і адкуль 6 чэрвеня 1941 года быў прызваны на тэрміновую службу ў Чырвоную армію.
— Як аказаліся на Лепельшчыне?
— Пасля заканчэння летам 1940 года педагагічных курсаў у Оршы быў накіраваны ў пачатковую школу вёскі Валова Гара. Так лёс назаўсёды звязаў мяне з гэтымі цудоўнымі прыроднымі мясцінамі і добразычлівымі тутэйшымі людзьмі.
— Дзе сустрэлі Вялікую Айчынную?
— У горадзе Калінін, дзе служыў у якасці сувязіста батальёна аэрадромнага забеспячэння аднаго з некалькіх авіяцыйных палкоў, што дыслакаваліся ў ваколіцах гэтага буйнога расійскага горада. Узнагароджаны медалём “За абарону Масквы”, паколькі актыўна ўдзельнічаў у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія спрабавалі захапіць сталіцу СССР.
Пасля ўдзелу ў наступальнай аперацыі “Баграціён” па вызваленні Беларусі наша воінская часць ваявала супраць Курляндскай групоўкі фашыстаў у Прыбалтыцы. Няпроста было падтрымліваць бесперапынную тэлефонную сувязь у франтавых умовах, але ўдавалася паспяхова спраўляцца з гэтай задачай. Дзень Перамогі сустрэў у горадзе Шауляй.
— Як склаўся пасляваенны лёс?
— Адразу пасля вайны вучыўся ў Рыжскім ваенна-палітычным вучылішчы. Займаўся ў ім некалькі месяцаў. Аднак у хуткім часе вырашыў скарыстацца магчымасцю дэмабілізавацца з арміі як настаўнік школы. У 1947 годзе закончыў Лепельскае педвучылішча. Настаўнічаў у пачатковай школе вёскі Валова Гара аж да выхаду на льготную пенсію ў 1975 годзе.
Разам з жонкай Ірынай вырасціў і выхаваў траіх дзяцей — двух сыноў і дачку. На жаль, у 2005 го­дзе жонка памерла. Праз пэўны час зноў ажаніўся. Разам са сваёй цяперашняй жонкай Ганнай жыву ў вёсцы Валова Гара.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: Васіль Акулёнак.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>