А вы знаете, какая была погода в Лепеле в новогоднюю ночь 10 лет назад?

img_9827Сёлетняя навагодняя ноч не вельмі нагадвала звычайную навагоднюю: надвор’е не ўражвала нават лёгкім марозцам, паказчык тэрмометра трымаўся крыху вышэй за нуль. Да таго ж заімжыў дробны дождж, з-за якога многія жахары раёна не пажадалі ісці на вулічныя гулянні. Мяне зацікавіла, а якое ж было надвор’е ў навагоднюю ноч на працягу 10 апошніх гадоў? Ці часта выпадаў снег, часцей марозіла ці, наадварот, было цёпла? З гэтымі і іншымі пытаннямі я звярнуўся на раённую метэастанцыю. Тут маёй суразмоўцай стала інжынер-аграметэаролаг Таццяна Дзям’янчанка.
– Прагледзеўшы паказчыкі за апошнія 10 гадоў, вымушана канстатаваць, што навагоднія святы, падобныя сёлетняму, становяцца нормай. Так, за адзначаны перыяд у 6 выпадках тэмпература выходзіла ў плюс. Сёлета, напрыклад, 31 снежня ў 21.00 у нас была зафіксавана тэмпература ў +2 градусы, а каля 9 гадзін раніцы 1 студзеня – таксама +2О. У мінулую навагоднюю ноч з вечара слупок тэрмометра паказваў +3О, а раніцай апусціўся да -2О. У навагоднюю ж ноч 2014-2015 гадоў паказчыкі зафіксаваны адваротныя: а 21-й гадзіне 31 снежня – 3 градусы марозу, а ў 9.00 1 снежня – адліга з тэмпературай у 1 градус цяпла.
– Якія гады вызначаліся найбольш халоднай тэмпературай?
– Навагоднія ночы 2009-2010 і 2010-2011 гадоў адзначыліся маразамі. Так, у першым выпадку тэмпература паветра трымалася ў межах ад -3О да -7О. Пры гэтым вышыня снегавога покрыва дасягала 9 сантыметраў. Наступная навагодняя ноч пачыналася паказчыкам у -7 градусаў, заканчвалася ж -5 градусамі ў 9.00. А вось снегу ў тую пару намяло ажно пад 40 сантыметраў! Аднак самай марознай была навагодняя ноч 2015-2016 года. У 21.00 31 снежня тэмпература дасягнула -8О, а раніцай наступнага дня яна апусцілася да -10О. Аднак снегавое покрыва было зусім невысокае, да 4 сантыметраў.
Сёлета надвор’е нібыта папрасіла прабачэння, і ў 2-й палове дня 1 студзеня крыху падмарозіла, пайшоў снег. Снегавое покрыва пакуль што трымаецца.
А ўвогуле варта прызнаць, што мы бачым вынікі сумнавядомага глабальнага пацяплення. Найбольш яскрава яны заўважныя ў тым ліку ў навагоднюю ноч. Мяркую, у бліжэйшы час нам варта будзе перагледзець свой зімовы гардэроб…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>