Надзея Фаміна з Лепеля – на сцэне і ў жыцці…

Н. Фомина 1 Урэшце, я так і не зразумеў, чаму Надзея Фаміна пайшла вучыцца на будаўніка. Не, фармальна ўсё зразумела. Быў выбар іншы. І, дарэчы, таксама цікавы быў задуманы жыццёвы ход. Дзяўчына ледзьве не апынулася ў Лужасне, дзе сёння займалася б сваім любімым гандболам, як займалася ім дагэтуль у школе сем гадоў.І калі б не выйшла з яе прафесійнай спартсменкі, то, магчыма, уладкавалася б пасля заканчэння трэнерам. Аднак не атрымалася. Надзея забрала дакументы ў Лужасне і прывезла іх у Лепельскі каледж, балазе тут яшчэ заставаліся абітурыенцкія вакансіі. Нечакана паступіла на будаўніка. Ужо чацвёрты год вучыцца, і, трэба сказаць, няблага, старанна. Аднак душа ляжыць да іншага…

— Каго ты сыграла ў спектаклі «А золкі тут ціхія?»

— Галоўную гераіню Жэню Камлюкову.

— А як трапіла на сцэну?

— Таксама ў пэўнай ступені выпадкова. У каледжы я запісалася адразу ў некалькі калектываў – тэатральны, вакальны, танцавальны. Мы тут рыхтавалі з Марынай Віктараўнай тэатральныя пастаноўкі на ваенную тэматыку, неаднойчы ездзілі ў Віцебск на студэнцкі фестываль «Аграрная вясна». А потым мне прапанавалі паспрабаваць у тэатральнай студыі «Сапфір», якая працуе ў РДК пад кіраўніцтвам Юрыя Белянкова.

— Што ставілі апошнім часам?

— На фестываль у Віцебск ездзілі з танцавальнай пастаноўкай «Танга смерці» — на ваенную тэматыку, а на фестывалі «Арт-вакацыі» выступілі з пастаноўкай «Удовы вайны».

— Паспяхова?

— Даволі паспяхова. У першым выпадку прывезлі дыплом пераможцаў у намінацыі «Тэатральнае мастацтва». У другім – атрымалі другое месца сярод больш як сарака калектываў-удзельнікаў.

— Бачу, табе падабаецца ваенная тэматыка. Чаму? У гэтым ёсць штосьці з асабістага?

— Ну не ведаю. Мой дзядуля Васіль Прытыка, страціў на вайне абедзьве нагі. Я яго яшчэ крыху памятаю. Застаўся ўспамін з дзяцінства, калі ехалі з ім на мотаблоку…

— Можа, і чытаць любіш пра вайну?

— Не, я чытаю сучаснае, хаця таксама не для слабых нерваў. Люблю глядзець фільмы жахаў і чытаю таксама «жахлівікі».

— Нервы ў цябе і сапраўды моцныя. Вельмі цяжка іграць у спектаклі пра вайну.

— На сцэне – свая энергетыка. Рэпетыцыі – гэта адно, а калі ідзе спектакль, то пранікаешся гэтай энергетыкай цалкам, узнікае трымценне.

— Ты вось хутка закончыш каледж. І кім будзеш? «Тэатральным будаўніком?»

— Не, хутчэй «рамантычным пажарнікам.

Н. Фомина — Жартуеш?

— Проста збіраюся далей на пажарніка вучыцца.

— А чаму не ў тэатральны? Ведаю некаторых дзяўчат з тэатральнай студыі, якія паступілі ў тэатральны каледж, напрыклад, Алеся Папко.

— Яна пасля ліцэя. А з каледжа ў каледж паступаць нельга, хіба толькі ў вышэйшую навучальную ўстанову.

Нельга сцвярджаць, што ў Надзеі Фаміной не хапіла б запасу трываласці замахнуцца і на ВНУ. Дзяўчына відавочна вырасла. У школе вучылася так сабе, сярэдне. У каледжы раптам стала стыпендыянтам раённага і абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Проста Надзея пакуль яшчэ не да канца вызначылася з жыццёвым выбарам. Яна і танцуе, і на сцэне іграе, і малюе. На чым тут запыніцца… Зрэшты, па характары яна аптымістка і з любога становішча ўмее знайсці аптымістычнае выйсце. Гэта каштоўная якасць.Надежда Фомина

— Любіш кветкі?

— Хто ж іх не любіць? Белая лілея – мая любімая кветка.

— А ёсць каму дарыць?

— На шчасце, так. Каханне прыйшло…

На здымку: грамадская актывістка з каледжа Надзея Фаміна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>