Пульс Лепельшчыны за 31 мая

Лепшы аўтаінспектар

У Віцебску прайшоў агляд-конкурс прафесіянальнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна-патрульнай службы Дзяржаўтаінспектараў вобласці. У традыцыйным спаборніцтве прынялі ўдзел 25 супрацоўнікаў з усіх падраздзяленняў ДАІ Віцебшчыны.

Міліцыянеры дэманстравалі спецыяльную падрыхтоўку (веданне правіл дарожнага руху, заканадаўства, медыцыны, уменне манеўраваць на хуткасці службовым аўтамабілем і інш.)

Па выніках конкурсу трэцяе месца заняў Аляксей Цялятка, інспектар ДПС аддзялення ДАІ Лепельскага РАУС.

Важкія надоі

У сельгаспрадпрыемстве “Лепельскае” лепшых надояў ад каровы за чатыры месцы дамаглася М.А. Гарбаўская — 1768 кг (ферма Вялікі Поўсвіж). На 15 кг меней на той жа ферме надаіла І.П. Жарнасек. Трэцяй стала А.Л. Асадчава з фермы “Малы Поўсвіж” — 1577 кг.

Экскурсія да Цар-дуба

Настаўніцы трох трэціх класаў гімназіі горада Лепеля Ларыса Ляшчова, Святлана Знарко і Ларыса Балотнік напрыканцы навучальнага года аргані­завалі для сваіх вучняў экскурсію ў былую вёску Тадуліна да помніка прыроды Цар-дуба. Дзеці былі ўражаны веліччу гіганцкага дрэва. З цікавасцю паслухалі легенду аб утварэнні ансамбля з тадулінскіх дубоў-волатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>