Аб адкрыцці сезона палявання

— Займаюся паляваннем ужо не першы год. Хацелася б даведацца, на які час запланавана адкрыццё загоннага палявання на капытных, — з такім пытаннем звярнуўся ў рэдакцыю наш чытач Аляксандр А.
Адказвае дзяржаўны інспектар Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Леанід Крывец:
— Паляванне на лася, кабана, казулю, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань і муфлона дазваляецца з першага кастрычніка па 31 снежня бягучага года. Паляванне магчыма загонам і з сабакамі ў светлы час сутак. Для палявання на лася, аленя высакароднага і плямістага, лань, дарослага кабана, старэйшых за два гады, павінна выкарыстоўвацца наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш за 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых кулямі, паляўнічыя лукі і арбалеты. Для казулі і маладняку кабана двух гадоў павінны выкарыстоўвацца наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй шляху больш за паўтары тысячы джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых кулямі або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты. Паляўнічых сабак можна браць з сабой на паляванне пры дазволе карыстальніка паляўнічых угоддзяў.
З першай суботы кастрычніка па першую суботу лістапада ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на зайца-беляка і зайца-русака. Аб’ектамі палявання могуць быць жывёлы любых полу і ўзросту. Дазволены спосаб палявання — з ружжа, з падыходу з гончымі сабакамі, якія маюць палявы дыплом па зайцу і (або) лісіцы. Прылады палявання — гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>