Новы набор у патрыятычны клас на Лепельшчыне

На базе восьмага класа Заслонаўскай СШ набраны ваенна-патрыятычны клас, шаснаццаць чалавек. Школа і вайсковая часць 71327 сумесна распрацавалі план правядзення заняткаў.

Падлеткі будуць знаёміцца з вайсковым укладам жыцця, вывучаць правілы паводзін і ветлівасці ў вайсковым асяродку, пабываюць з экскурсіямі ў казармах, прымуць удзел у мерапрыемствах вайсковай часці і сумесных мерапрыемствах, пазнаёмяцца з новымі відамі зброі.
У мінулым ваенна-патрыятычным класе займалася дваццаць чалавек, трое з іх звязалі далейшае жыццё з вайсковай справай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>