Милицейская хроника за 17 мая

Заяц перашкодзіў

Толькі з месяц таму атрымаў вадзіцельскае пасведчанне жыхар вёскі Вялікі Поўсвіж. У ноч з першага на другое мая ён з двума прыяцелямі, аднавяскоўцамі 1991 і 1992 гадоў нараджэння захацелі пакатацца на машыне. Паколькі свайго транспарту ў маладога вадзіцеля не было, узялі аўто бацькі аднаго з вяскоўцаў і рушылі ў дарогу.

Ужо далёка за поўнач, у 1 гадзіну 40 хвілін у дзяжурную часць міліцыі прыйшло паведамленне аб аварыі. Машына з’ехала ў кювет і перакулілася, пасажыры атрымалі траўмы. Экспертыза паказала, што кіроўца на момант аварыі быў цвярозы. Па яго словах, на дарогу раптоўна з цемры выскачыў заяц. Вадзіцель стараўся пазбегнуць сутыкнення, але не справіўся з кіраваннем.

Сумачка на лавачцы

На цэлую гадзіну пакінула беспрацоўная Бароўкі сваю сумачку без нагляду на лавачцы ля пляжа. Натуральна, што гэтым скарыстаўся неўстаноўлены пакуль злодзей. Здабычай яго стаў кашалёк з 280 тысячамі рублёў і трыма банкаўскімі карткамі.

Навучэнец аграрна-тэхнічнага каледжа таксама на цэлую гадзіну пакінуў без нагляду свой пакой у інтэрнаце. Злодзей украў 275 тысяч рублёў. Узбуджана кры­мінальная справа, вядзецца следства.

Зноў дачны зладзюжка

У лістападзе мінулага года жыхар Мінска замкнуў бацькоўскую хату ў Ліпках, забраў да сябе маці і паехаў у гарадскую кватэру. Першага мая, па прыездзе, выявіў крадзеж. Зладзюжка вынес з двара веласіпед, два плугі і запчасткі да аўтамашыны “Волга”. Міліцыянеры высветлілі, што крадзеж учыніў беспрацоўны лепяльчанін 1991 года нараджэння. Узбуджана крымінальная справа.

На квадрацыкле ў краму

Жыхар Мінска быў з прыяцелем на дачы ў Паземшчыне. Спіртное закончылася. На машыне ехаць не адважыўся, узяў квадрацыкл. Мадэль “Polaris-850” вялікая, магутная, але нават яна, на думку нецвярозага кіроўцы, не змагла б змесціць меркаванае для пакупкі спіртное, таму падчапілі яшчэ і прычэп. Селі і паехалі ў Губіна, дзе на той час яшчэ працавала крама. У Губіне, на вясковай вуліцы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і перакуліўся. Пасажыр атрымаў траўмы. Па словах супрацоўнікаў ДАІ, гэта першая ў раёне аварыя з удзелам квадрацыкла.

Паводле матэрыялаў РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>