Захавайце свой веласіпед

velosiped Толькі сёлета ў Лепелі веласіпедаў пазбавіліся сямнаццаць уладальнікаў (у мінулым годзе — восем). Такія здарэнні, як бачыце, не адзінкавыя. Многія гараджане пасля паездак не клапоцяцца аб захаванасці ровараў, лічаць, што могуць ставіць іх у пад’ездах жылых дамоў, пакідаюць на лесвічных пляцоўках ля сваіх кватэр. Тым самым яны парушаюць правілы пажарнай бяспекі. На шляхах эвакуацыі, да якіх адносяцца памяшканні агульнага карыстання жылых шматкватэрных дамоў, забараняецца размяшчаць мэблю, маёмасць і асабістыя рэчы. Веласіпеды ў абавязковым парадку павінны знаходзіцца ў гаражы, пуні, павеці або ўнутры кватэры.

Каб абараніць веласіпед ад злодзеяў, перш за ўсё гаспадар павінен клапа­ціцца аб бяспецы свайго транспарту. У цяперашні час існуе мноства нескладаных і танных спосабаў устаноўкі супрацьугонных устройстваў і захаваць свайго двухколавага сябра. Веласіпед ад крадзяжу можа захаваць не толькі спецыяльны трос з устройствам, якое зашчэплівае, а і просты металічны ланцуг, закрыты за звёны звычайным навясным замком і прыстасаваны да любога нерухомага прадмета: дрэва, слупа… Такія простыя прыстасаванні здольныя зберагчы вас ад страты любімага сродку руху, а разам з тым і матэрыяльнага ўрону. Павінна стаць звычайнай з’явай прышпільванне веласіпеда нават на нязначны час вашай адсутнасці да статыстычнага прадмета. Каб не стаць ахвярай злачынства, неабходна правесці маркіроўку асноўных вузлоў веласіпеда. Не трэба давяраць пабочным людзям свой транспарт і ўмець адмаўляць на просьбу пакатацца на ім.

У выпадку выяўлення крадзяжу неабходна хутка звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102.

 Ігар МІХНО,

начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі

Лепельскага РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>