Ключавы вектар развіцця

У нашым раёне працягваецца рэалізацыя мерапрыемстваў па выкананні Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011 — 2015 гады. Дасягнута стабілізацыя дэмаграфічнай сітуацыі, сфарміраваны ўмовы для далейшага дэмаграфічнага росту. Факты? Калі ласка.  За апошнія дзесяць гадоў нара­джальнасць на 1000 чалавек насельніцтва павялічылася з 7,9 праміле да 13,2 праміле ў 2014 годзе. Назіраецца станоўчая дынаміка зніжэння агульнай смяротнасці і смяротнасці сярод праца­здольнага насельніцтва. Смяротнасць па выніках 2014 года склала 15,6 прамі­ле (супраць 16,7 у 2005-м), сярод праца­здольных — 5,3 праміле. Летась нарадзілася 441 дзіця, што на 16 (на 3,8 працэнта) больш, чым пазалетась.

У 2014 годзе памерлі 523 чалавекі, або на 0,9 працэнта менш, чым у 2013-м. Асноўнымі прычынамі з’яўляюцца хваробы сістэмы кровазвароту. Знізілася колькасць памерлых ад новаўтварэнняў на 18,8 працэнта, хвароб органаў дыхання — на 19,2. Колькасць памерлых ад знешніх прычын летась склала 54 чалавекі, у параўнанні з 2013 годам не змянілася. Адзначана зніжэнне колькасці ахвяр ад выпадковага атручвання алкаголем у 2,2 раза.

У працаздольным узросце летась памерла 109 чалавек, або 20,8 працэнта ад агульнай смяротнасці (у 2013 годзе — 106 чалавек, або 20,1 працэнта).

Каэфіцыент дзіцячай смяротнасці склаў 4,6 на 1000 народжаных (у 2013 годзе — 7,1).

Натуральнае змяншэнне насельніцтва летась склала 2,4 на 1000 чалавек  супраць 3,0 на 1000 чалавек у 2013 годзе. Каэфіцыент дэпапуляцыі ў 2014 годзе склаў 1,19 (у 2013 годзе — 1,24), у тым ліку каэфіцыент дэпапуляцыі сельскага насельніцтва — 1,45 (в 2013 годзе — 1,67).

За 6 месяцаў бягучага года нарадзілася 169 чалавек (79,3 адсотка да адпаведнага перыяду 2013), памерла —  275, у тым ліку ў праца­здольным узросце — 56.

Станоўчыя тэндэнцыі вырашана замацаваць. Мяркуецца прадугледзець матэрыяльную матывацыю нара­джальнасці: ажыццяўленне дадатковых выплат, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі (набыццё тавараў першай неабходнасці, дзіцячых ложкаў, калясак, дзіцячага харчавання і інш.);  меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця, у тым ліку ўключэнне дадатковых абавязацельстваў у сацыяльны пакет.

Сумесна з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій запланавана правядзенне штогадовых прафілактычных акцый «Разам у абарону жыцця» ў мэтах прыцягнення шырокай грамадскасці да пытанняў сям’і, павелічэння нараджальнасці, скарачэння колькасці штучных абортаў, адраджэння традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей.

Варта забяспечыць комплексную абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія пражываюць у няўдалых сем’ях, і прыняць эфектыўныя меры па безумоўным выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Прадоўжыцца правядзенне сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі штогадовых камісійных аглядаў домаўладанняў шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, прыняцце вычарпальных мер па забеспячэнні бяспечных умоў іх пражывання, правядзенне растлумачальнай работы па недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду; прадастаўленне паслуг пагадзін­нага догляду малых сем’ям, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова; няпоўным сем’ям, што выхоўваюць дзіцяці-інваліда; поўным сем’ям (выхоўваюць дваіх і больш дзяцей-інвалідаў), паслуг сацыяльнага патранату.

На пярэднім краі дэмаграфічнай бяспекі стаяць медыцынскія работнікі. Райвыканкам даручыў Цэнтральнай раённай бальніцы забяспечыць паўнату і якасць аказання медыцынскай дапамогі на ўсіх этапах, няўхільнае выкананне медыцынскай этыкі і дэанталогіі ў адносінах з пацыентамі і іх сваякамі; рэалізацыю мер, накіраваных на своечасовае выяўленне фактараў рызыкі захворванняў, эфектыўнасць прафілактычных аглядаў, скрынінгавых мерапрыемстваў; прафілактыку ранняй дыягностыкі парушэнняў стану здароўя ў дзяцей і падлеткаў, папярэ­джанне смяротнасці дзяцей ад кіруемых прычын: правядзенне пастаяннага прэнатальнага скрынінга прыроджаных парокаў развіцця і спадчынных захворванняў.

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама абавязана прадоўжыць сістэмную работу ва ўсіх арганізацыях раёна па каардынацыі дзейнасці і аказанні метадычнай дапамогі ў стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Патрабуецца забяспечыць максімальнае са­дзейнічанне ў працаўладкаванні інвалідаў, якія маюць працоўныя рэкамендацыі медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй і жадаючых займацца працоўнай дзейнасцю; павышэнне эфектыўнасці работы Савета міжведамаснага ўзаема­дзеяння па стварэнні пажара-бяспечных умоў пражывання сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, папярэджанні злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў быце.

Задачы няпростыя, але ажыццявімыя. Пры ўмове, вядома, калі ўсе зацікаўленыя бакі будуць рухацца ў вызначаным рэчышчы, мэтанакіравана звяраць пастаянна свой курс з Праграмай дэмаграфічнай бяспекі.

Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

 

Warhammer 40000 скачать, вархаммер 40000 скачать на пк - вархаммер 40000 скачать торрентом

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>