Развіццё прыдарожнага сэрвісу на Лепельшчыне (з пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў)

  Першае пытанне “Аб развіцці прыдарожнага сэрвісу на тэрыторыі Лепельскага раёна і мерах, якія прымаюцца па ўдасканаленні прыдарожнай інфраструктуры”, асвяціла ў сваім выступленні начальнік ад­дзела эканомікі райвыканкама Святлана Палячэнка.

Згодна са статыстычнай справаздачнасцю налічваецца трынаццаць гандлёвых кропак і пунктаў грамадскага харчавання, якія адносяцца да аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу. Сярод іх шэсць рознічных гандлёвых пунктаў, у тым ліку тры аўтазаправачныя станцыі і сем ­аб’ектаў грамадскага харчавання.

Аналізуючы выкананне паказчыка па таваразвароце па вы­ні­ках мінулага года, трэба адзначыць, што з васьмі суб’ектаў гаспадарання, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аб’екты прыдарожнага сэрвісу, забяспечылі рост да ўзроўню 2013 года ў супастаўных цэнах чатыры: аб’ект даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт” (233,2 працэнта), ПГУП “Гасціны двор” (176,7 працэнта), ПГУП “Аверс-Лепель” (114,3 працэнта) і ПГУП “Кафэ “Сем вятроў” (103,9 працэнта). Зніжаны аб’ёмы таваразвароту аб’ектамі прыдарожнага сэрвісу ІУПВГП “Лукойл-Беларусь”, ПГУП “ЮВМ-Трэйд”, аб’ектамі прыдарожнага сэрвісу (аўтазаправачная станцыя) УП “Віцебскаблгаз”, а таксама аб’ектамі прыдарожнага сэрвісу райспажыўтаварыства.

Найбольшую ўдзельную вагу ў рознічным тавара­звароце аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу  займае аб’ект  даччынага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі “Беларуснафта-Віцебскаблнафта­прадукт” — 50,5 працэнта. У мінулым го­дзе праведзена рэканструкцыя аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Чуйкова і адкрыты магазін гандлёвай плошчай 109 квадратных метраў.

ІУПВГП “Лукойл-Беларусь” (аўтазаправачная станцыя і магазін) адкрыты ў 2008 годзе. Удзельная вага ў рознічным тавара­звароце складае 47,4 працэнта.

З сямі аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу грамадскага харчавання найбольшую ўдзельную вагу ў тавара­звароце мае аб’­ект ПГУП “Аверс-Лепель” — 29,1 працэнта.

Кафэ “555” было адкрыта ў 2010 годзе. Першапачаткова аб’ект грамадскага харчавання быў разлічаны на чатырнаццаць пасадачных месцаў. У 2012 годзе была праведзена яго рэканструкцыя. Плошча будынка павялічылася да 423 квадратных метраў і змясціла 54 пасадачныя месцы. У будынку кафэ ёсць цэнтральнае водазабеспячэнне, гарачая вада, добраўпарадкаваныя прыбіральні і душавыя кабінкі. У цяперашні час тут вядуцца работы па газіфікацыі аб’екта.

На аб’екце прыдарожнага сэрвісу размешчана аўта­стаянка на 60 грузавых і легкавых аўтамабіляў. У маі бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю магазін па продажы аўтазапчастак і гасцінічны комплекс на 25 койка-месцаў. Адкрыта кавярня “Шакаладніца”.

Да прадпрыемстваў прыдарожнага сэрвісу райспажыўтаварыства адносяцца закусачная і кафэ “Віраж” у вёсцы Бароўка. Удзельная вага таваразвароту грамадскага харчавання аб’ектаў склала 24,7 працэнта.

Закусачная “Віраж” адкрыта ў 2004 годзе, дзе 12 пасадачных месцаў маецца ў закусачнай і шаснаццаць — на летняй пляцоўцы. Прадпрыемства аснашчана сучасным тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем. Наведвальнікам прапануецца шырокі асартымент страў і закусак.

Кліенты маюць магчымасць набыць  дарожныя наборы, спадарожныя тавары, заправіць тэрмас гарачым чаем або кавай, а таксама падзарадзіць тэлефон. Наведваль­нікам прапануюцца таксама газеты і часопісы. У продажы ёсць шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі з ільну, саломы і гліны.

Для пашырэння спектру паслуг і павелічэння колькасці пасадачных месцаў у 2009 годзе ў вёсцы Бароўка было пабудавана і кафэ “Віраж” на 54 пасадачныя месцы. Гэта новае прадпрыемства з сучасным інтэр’ерам і добрай кухняй. У меню заўсёды ёсць шырокі асартымент беларускіх страў з перакладам на беларускую, рускую і англійскую мовы, фірменныя стравы, кактэйлі, сокі-фрэшы, натуральная кава і заварны чай.

Можна таксама пагля­дзець тэлепраграмы, скарыстацца WI-FI. Ёсць магчымасць разлічыцца банкаўскай пластыкавай карткай. Для аматараў актыўнага адпачынку працуе більярд­ная зала на два сталы. Невялікую сямейную ўрачыстасць можна адсвяткаваць у банкетнай зале.

Аб’ект прыдарожнага сэрвісу ПГУП “ЮВМ-Трэйд” уключае пункт грамадскага харчавання і стаянку, якая ахоўваецца, станцыю тэхніч­нага абслугоў­вання і пункт пастою. Сёлета была пабудавана і аўтазаправачная станцыя.

На 148-м кіламетры аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск размешчаны аб’ект прыдарожнага сэрвісу прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Гасціны двор”. Сюды ўвахо­дзяць два аб’екты грамадскага харчавання: рэстаран на 150 пасадачных месцаў і кафэ-бар. Дадаткова наведвальнікі маюць магчымасць скарыстацца паслугамі гасцініцы на 80 месцаў і стаянкай, якая ахоўваецца. Для правядзення вольнага часу тут ёсць більярдная зала. Унітарным прадпрыемст­вам прадастаўляюцца таксама паслугі эвакуатара.

На 154-м кіламетры аўтадарогі М3 знахо­дзіцца прыватнае ганд­лёвае ўнітарнае прадпрыемства “Сем вятроў”, якое з’яўляецца аб’ектам прыдарожнага сэрвісу для хуткага абслугоўвання наведвальнікаў. Меню кафэ ўключае ў сябе стравы беларускай кухні, фірменныя чабурэкі, беляшы і разнастайныя піражкі. Тут маецца шэсцьдзясят пасадачных месцаў.

Пасля разгляду асноўных пытанняў павесткі дня ўдзельнікі пасяджэння пабывалі на ўсіх названых ­аб’ектах прыдарожнага сэрвісу і ўпэўніліся, што на кожным з іх створаны выдатныя ўмовы для належнага абслугоўвання, выдатнага адпачынку гасцей, задавальнення патрэб кліентаў.

У час пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні, па кожным з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Святлана

 СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>