Творчая вучоба ў лепельскай бібліятэцы

 Прафесійны клуб “Дзіва”, які працуе пры раённай бібліятэцы, наладзіў чарговы семінар-практыкум для бібліятэкараў. Наведалі Юркоўшчынскую і Старалепельскую бібліятэкі, дзе іх чакалі віртуальнае падарожжа па бібліятэцы, сустрэча ў дзіцячым клубе “Здравушка”. Бібліятэкар Таццяна Авецесян і дырэктар культурна-адукацыйнага цэнтра “Экадом” Людміла Супеева арганізавалі на базе цэнтра знаёмства з творчасцю народных майстроў Марынай Бельчанка, Тамарай Храпавіцкай, Вольгай Судак, Святланай Ункоўскай. На выставе “Таленту творчы палёт” можна было пабачыць іх творы — вырабы з бісеру і паперы, кашулі-абярэгі, малюнкі алоўкам і карціны, выкананыя гуашшу, саламяны капялюш, мыла, зробленае сваімі рукамі і г.д.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>