Згарэў дах у лепельскім Забалацці

Над вёскай Забалацце Стайскага сельсавета ўздымалася вогненнае зарыва. На старой сядзібе, дзе ніхто ўжо не жыве, ваўсю палае гаспадарчая пабудова. Полымя ад яе перакінулася на дах дома. Агняборцы затушылі загаранне, аднак ад гаспадарчай пабудовы засталося толькі папялішча, ад дома — абвугленыя сцены.

Гаспадыня сядзібы памерла два гады таму, яе сын жыве ў Мінску, да канца перааформіць дом на сябе не паспеў. Ён дазволіў пчаляру са Старога Лепеля паставіць на яго ўчастку пчэльню на некалькі вулляў. Маўляў, тут ніхто не жыве, пчолы людзей не будуць джаліць, ды і бліжэй да разнатраўя, меданосаў. Мужчыны сваю ўгоду дакументальна не афармлялі.

Паводле інфармацыі, пчаляр у дзень загарання таксама працаваў, заліваў сіроп у пасткі для пчол.

Прычыну загарання дакладна ўстанавіць пакуль што не ўдалося. Паводле высноў экспертаў РАНС, у печы ў дзень пажару не палілі. Сядзіба ад электразабеспячэння два гады як адключаная, пчаляр цыгарэт не курыць. Канчатковую кропку павінна паставіць расследаванне.

Аляксандр САДОЎСКІ,

інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,

старшы лейтэнант унутранай службы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>