Нарыхтоўка другога хлеба на Лепельшчыне

artofel1 Бульба не выпадкова лічыцца другім хлебам. Без гэтага вельмі запатрабаванага прадукта харчавання немагчыма ўявіць абедзенны стол. Каб забяспечыць прадпрыемствы грамадскага харчавання бульбай у неабходных аб’ёмах, раённым спажывецкім таварыствам у студзені — чэрвені было яе закуплена ў насельніцтва 10,5 тоны. А ў наступныя месяцы года колькасць другога хлеба, які закупляецца, звычайна нашмат павялічваецца, улічваючы магчымасці нарыхтоўкі гэтага прадукта з новага ўраджаю. Сёлета толькі ў ліпені кааператары закупілі 10,8 тоны бульбы.

 

Пяць кіламетраў водаправода

Завяршаецца будаўніцтва першага пускавога комплексу другой чаргі будаўніцтва аб’екта “Водазабеспячэнне горада Лепеля”. Зроблены вадавод з паліэтыленавых труб дыяметрам 250 міліметраў агульнай даўжынёй каля пяці кіламетраў ад водазабора каля аграгарадка Стаі і да перакрыжавання вуліц Барысаўскі тракт і Чуйкова. З увядзеннем яго ў эксплуатацыю ўвесь дабываемы на водазаборы аб’ём вады, які складае пяць тысяч кубаметраў у суткі, будзе дастаўляцца ў Лепель.

 Выручка — паўмільярда

У пральні, якая размешчана ў Лепелі па вуліцы Ленінская, працуюць два работнікі. За восем месяцаў аказана бытавых паслуг па мыцці бялізны і чыстцы падушак на паўмільярда рублёў.

 Комплексныя прыёмныя пункты

Комплекснымі прыёмнымі пунктамі бытавога абслугоўвання ў аграгарадках Баброва, Камень, Слабада, Стаі, Чарэйшчына і вёсках Бароўка, Валосавічы, Заслонава ў студзені — чэрвені было аказана бытавых паслуг і прададзена тавараў больш за 130 мільёнаў рублёў.

 Тавары і паслугі

Магазін “Будаўнічыя матэрыялы і рытуальныя паслугі” ў Бароўцы вельмі запатрабаваны мясцовымі жыхарамі. Тавараабарот за першае паўгоддзе склаў больш за 350 мільёнаў рублёў.

 Разгромная перамога

Футбалісты ФК “Лепель” у чарговым туры чэмпіянату ў хатнім матчы прымалі ФК “ПМЦ-Паставы”. Лепельскія гульцы не пакінулі камяня на камяні ад абарончых рэдутаў пастаўчан і разграмілі іх з лікам 9:0. На рахунку Сяргея Носіка — чатыры забітыя галы.

  Чацвёртыя на фестывалі

На Міжнародным фестывалі гандбола ў Слуцку выступілі лепельскія дзяўчаты. Занялі чацвёртае месца, саступіўшы з-за траўмы адной з ключавых гандбалістак.

 Да юбілею пісьменнікаў

 Сёлета адзначылі юбілеі беларускія майстры прыгожага пісьменства Кузьма Чорны і Васіль Зуёнак. З гэтай нагоды Чарэйшчынская бібліятэка наладзіла калектыўнае абмеркаванне аповесці Чорнага “Насцечка”, а Забароўская пазнаёміла юных чытачоў з творчасцю Зуёнка, зрабіўшы агляд яго паэзіі.

 Асцярожна! наркотыкі!

  У межах праграмы летніх чытанняў па тэматыцы здаровага ладу жыцця ў Баброўскай бібліятэцы адбыўся відэаўрок “Міфы пра наркаманію” з выкарыстаннем электронных медыя, а Каменская бібліятэка правяла электронную прэзентацыю “Небяспечная гульня”. Падлеткам расказалі пра небяспеку, якую нясуць наркотыкі, і пра метады барацьбы са шкоднымі звычкамі.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>