Весткі з Лепельскага раённага спажывецкага таварыства

Нарыхтоўка гародніны

Гандлёвыя работнікі займаюцца нарыхтоўкай сельскагаспадарчых прадуктаў. Напрыклад, толькі гародніны ў студзені — ліпені было назапашана 140,6 тоны, што больш адпаведнага перыяду мінулага года на 6,4 тоны. Закуп гародніны працягваецца. Асабліва актыўна ў гэтым удзельнічае насельніцтва, якое сёлета ўжо прадало гандлёвым кропкам больш за 100 тон гародніны.

Закуплены мясапрадукты

За сем месяцаў кааператарамі раёна закуплена 94 тоны мясапрадуктаў, у тым ліку 12,3 тоны — у насельніцтва. Калі параўнаць аб’ём нарыхтовак мясапрадуктаў летась і сёлета, то трэба адзначыць, што ён у бягучым годзе павялічыўся больш чым у два разы.

Скураная сыравіна
Без скураной сыравіны не можа абысціся перапрацоўчая прамысловасць. Таму толькі буйных скур жывёлін раённым спажывецкім таварыствам у студзені — ліпені было набыта 619 штук, у тым ліку 64 — у насельніцтва. Тэмп росту закупак у параўнанні з папярэднім годам узрос у 2,2 раза.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>