“Метадам падбору ключа…”

У міліцыю звярнуўся жыхар Лепеля, 1968 года нараджэння, з заявай аб тым, што абакралі яго кладоўку, размешчаную ў падвале дома. Злодзей украў кансерваваныя прадукты харчавання і рыбалоўныя прылады на 1,5 мільёна рублёў.

Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку РАУС высветлілі, што злодзей дзейнічаў “метадам падбору ключа”, як запісана ў міліцэйскім пратаколе. Яго выявілі хутка. Злачынцам аказаўся лепяльчанін 1988 года нараджэння, які нідзе не працуе. Украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>