Пульс Лепельшчыны за 29 красавіка

Эўрыстычнае навучанне

Двухдзённы міжрэгіянальны семінар кіраўнікоў школ новага тыпу “Эўрыстычнае навучанне як сродак развіцця інтэлектуальна адоранай асобы вучня” прайшоў на базе гімназіі. Прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Васіль Горбаль, прадстаўнікі абласнога інстытута развіцця адукацыі, дырэктары гім­назій вобласці.

У рабоце семінара прыняла ўдзел і дэлегацыя з Меліякескага раёна Ульянаўскай вобласці Расіі.

Гімназія прэзентавала свае педагагічныя здабыткі, прайшлі адкрытыя ўрокі. Працавала крэатыўная майстэрня ЦДТ вырабаў шляхам валяння воўны. Удзельнікі семінара наведалі культурна-аздараўленчы цэнтр у вёсцы Стары Лепель, дзе прайшла прэзентацыя праекта­ “Дыялог моваў і культур” у межах супрацоўніцтва з міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Экадом”.

Даследуюць вучні

Школьная канферэнцыя дзіцячых даследчых работ адбылася ў Стаях. Вучні падрыхтавалі цікавыя даследаванні: па фізіцы — праца Вікі Гогалевай і Мікіты Азаронка “Выкарыстанне пластыкавай бутэлькі на ўроках фізікі”, па беларускай мове — “Фальклорныя матывы ў беларускіх рок-гуртах” (аўтары Ганна Шыдлоўская і Насця Жарнасек), альбо па хіміі — Кацярына Гогалева і Анатоль Быкаў даследавалі ўздзеянне кока-колы на арганізм чалавека, і інш.

Зараз ідзе інтэрнэт-абмеркаванне на школьным сайце, пасля чаго будуць названыя лепшыя работы.

АдРАДЖЭННЕ ТРАДЫЦЫй

У Стайскай СШ працуюць над рэалізацыяй школьнага праекта “Жывая спадчына”. У межах яго рэалізацыі кожную трэцюю суботу праходзіць адпаведнае мерапрыемства. Адбылося свята “Усё аб клёцках”, праведзенае сумесна з бацькамі, дзецьмі і ўдзельнікамі народнага клуба “Стайскія прысмакі” мясцовага СДК. Прайшлі калядкі з вясковым кірмашом, Масленіца. Дзеці падрыхтавалі даследаванні па дадзенай тэматыцы. Вопыт работы  па адраджэнню нацыянальных традыцый абагульнены на ўзроўні вобласці, у выніку школа заняла трэцяе месца на конкурсе “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>