За мір і стабільнасць

У Мінску адбыўся пазачарговы, XI з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Ад Віцебскай вобласці ўдзел у з’ездзе прыняла трынаццаць дэлегатаў, у тым ліку сакратар Лепельскай партыйнай арганізацыі Мікалай Сушко.
З дакладам на тэму “Аб удзеле Камуністычнай партыі Беларусі ў выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” выступіў першы сакратар ЦК КПБ Ігар Карпенка.

Камуністы разумеюць, што сёлетняя выбарчая кампанія будзе праходзіць на фоне складанай карціны свету, якая накладвае негатыўны адбітак на сусветную эканоміку і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў нашай краіне. Праблема захавання міру на планеце актуалізуецца шматразова. Пацвярджэннем гэтага стала святкаванне 70-гадовага юбілея Перамогі савецкага народу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне і саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі у Другой сусветнай вайне. Камуністычная партыя Беларусі падтрымлівае сучасны курс палітычнага кіраўніцтва краіны на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі, прававой, сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Гэта падтрымка заснавана на супадзенні шэрага Праграмных палажэнняў партыі, яе стратэгічных мэт і задач з унутранай і знешняй палітыкай Беларусі, якія рэалізуюцца.
Стабільнасць, мір і згода ў грамадстве, працоўныя адказнасць і актыўнасць народу забяспечваюць адпаведныя поспехі ў сацыяльна-эканамічным развіцці дзяржавы, выкананне сацыяльных, жыццесцвярджальных патрэб грамадства. Вырашэнне грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад намі, мы цалкам звязваем з дзеючым Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Мы перакананы, што дасягнуты ўзровень вырашэння сацыяльна-эканамічных задач з’яўляецца яркім доказам далейшага паспяховага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Мікалай СУШКО,
сакратар Лепельскага
раённага камітэта КПБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>