Маладзёжныя атрады

Раённая арганізацыя ГА “БРСМ” плануе арганізаваць работу двух маладзёжных сельскагаспадарчых атрадаў. Адзін з іх будзе працаваць у Баброве, другі — у Слабадзе. Падлеткі, у асноўным гэта мясцовыя школьнікі, дапамогуць сваім сельскагаспадарчым прадпрыемствам на ўборцы ўра­джаю. Усяго ў сельскагаспадарчых атрадах будуць заняты сорак чалавек — па дваццаць у кожным.

У летнік — па конкурсе?

  Ледзьве не па конкурсе бралі сёлета васьмікласнікаў СШ №1 у летнік працы і адпачынку. Жадаючых было нашмат болей, чым вакансій. Дзіва што! Зарплата ў летніку за тры няпоўныя тыдні (без выхадных) склала каля аднаго мільёна шасцісот тысяч рублёў. Вядома ж, падлеткі засталіся задаволеныя. Ды і праца ў летніку была цікавая. Працавалі ў дэндрапарку пад кіраўніцтвам работнікаў ДЛГУ “Лепельскі лясгас” — абкопвалі стваліны маладых дрэўцаў, палівалі іх, палолі, наводзілі парадак на тэрыторыі. Некалькі разоў падлеткі выяз­джалі ў лясгасаўскі гадавальнік, дзе таксама хапае працы. Папрацавалі і адпачылі ў летніку дваццаць тры васьмікласнікі.

Тры тыдні на МКК

  Тры тыдні правялі васьмікласнікі СШ №3 ў ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”. Працавалі, вядома, не на вытворчасці з яе складанымі тэхналагічнымі працэсамі, а наводзілі парадак на тэрыторыі камбіната.

А пасля абеду падлеткаў чакалі ў гуртках раённага цэнт­ра дзяцей і моладзі. Дзяўчаты асвойвалі мастацтва цырульніка, малявалі, хлопцы займаліся керамікай і разьбой па дрэве. Дзеці ганялі мяч, удзельнічалі ў розных спартыўных конкурсах і спаборніцтвах, хадзілі на экскурсію ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

А яшчэ ў летніку… аб’ядаліся. Настолькі ўсё смачнае, каларыйнае! Шмат на стале садавіны, гародніны, ёгуртаў, салодкага і г.д.

“Пралеска”  ў Слабадзе

  13340 тысяч рублёў было выдзелена на адпачынак дзяцей у аздараўленчым летніку “Пралеска” ў Слаба­дзе. Больш за два мільёны сабралі бацькі. Адпачылі дваццаць тры чалавекі. Цікавым атрымаўся адпачынак у “Пралесцы”. Кожны дзень выглядаў як свята — то гэта быў дзень прыроды, то гумару, то ветлівасці. Пабывалі з экскурсіяй у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, удзельнічалі ў раённым свяце дзяцінства, смачна і каларыйна харчаваліся.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>