Падкошвае пашу

362 На падкошванні пашы ў ваколіцах вёскі Слабодка рупліва працаваў на трактары МТЗ-3022 з касілкай КПР-9 механізатар ААТ “Лядна” Сяргей Маліноўскі.

— Належнае ўтрыманне пашы — важнейшая ўмова павышэння прадукцыйнасці дойнага статку, — адзначыў Сяргей Іванавіч. — Асабліва важна цяпер, калі стаяць сонечныя, спякотныя дні, а ў глебе адчуваецца недахоп вільгаці. Падкасіў траву ўжо амаль на 200 гектарах.

— Чым яшчэ займаецеся?

— Скошваннем траў для нарыхтоўкі сена і сенажу. Спляжыў больш за 600 гектараў. У апошні час працаваў каля Ірынполля і ў ваколіцах Зялёнкі.

— А затым што будзе на чарзе?

— Абкатка, падрыхтоўка збожжаўборачнага камбайна КЗС-1218 да жніва.

Восенню буду весці сяўбу азімых культур. Пасля гэтага аж да надыходу зімовых халадоў давядзецца весці ворыва зябліва.

— Як даўно асталяваліся ў ААТ “Лядна”?

— Больш за 15 гадоў таму перабраўся на пастаяннае месца жыхарства ў Старое Лядна — мясцовая гаспадарка выдзеліла маёй сям’і добраўпарадкаваны дом сядзібнага тыпу.

— Ці вялікая сям’я?

— Жонка Любоў і двое дзяцей. Жонка працуе кветкаводам-азеляняльнікам у ваенным санаторыі.

Сын Артур пасля заканчэння дзяржаўнай установы адукацыі “Старалядненская дзіцячы сад-сярэдняя школа Лепельскага раёна” паступіў на вучобу ва ўстанову адукацыі “Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”. Ён ужо паспяхова здаў экзамены і залікі за першы курс навучання на базе сярэдняй школы.

Дачка Дар’я ўжо перайшла вучыцца ў трэці клас мясцовай школы. Расце актыўнай і цікаўнай дзяўчынкай, нават спрабуе дапамагаць маці ў справах.

— Трымаеце асабістую падсобную гаспадарку?

— А як жа без яе можна жыць на вёсцы?! Вырошчваем садавіну і гародніну. Акрамя таго, гадуем на падворку парася, трымаем курэй.

Мікалай

ГАРБАЧОЎ.

На здымку: механізатар ААТ “Лядна” Сяргей Маліноўскі на падкошванні пашы ў ваколіцах вёскі Слабодка.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>