Пульс Лепельшчыны за 26 красавіка

Дыплом міністэрства

За дасягненне высокіх паказчыкаў у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі Ганаровы дыплом Мініс­тэрства сельскай гаспадаркі і харчавання першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр Філіпаў уручыў Аляксандру Быкаву

в.а. дырэктара філіяла “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК”, які заняў першае месца сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), што спе­цыя­лізуюцца на вытворчасці малака.

Практычныя навыкі

Механізатары і галоўныя аграномы сельскіх гаспадарак раёна на базе прафліцэя прайшлі навучанне па рэгуляванні механізмаў навейшых сельскагаспадарчых машын. Заняткі праводзілі спецыялісты аддзела тэхнічнага кантролю Віцебскага маторарамонтнага завода, дзе тую тэхніку вырабляюць.

Паднаўленне школы

Рабочыя будаўнічай арганізацыі “Будаўнік” распачалі рамонт будынка школы №1, дзе вучацца дзеткі-пачаткоўцы. Ладкуецца новы дах, будуць падноўлены кабінеты, выкананы іншыя работы. Адна са старэйшых школ горада папрыгажэе.

Шпакоўні і сінічнікі

Каля 500 домікаў вырабілі ў лясгасе для пасялення шпакоў, ёсць дзе пасяліцца і вывесці патомства і для сінічак.

Доўжыцца гарадскі водаправод

На гэты раз у раёне “Пясчанка”. Канкрэтней, па вуліцы Караленкі, дзе шчыруюць водаканальшчыкі ПМС. Ад галоўнай трубы жыхары будуць рабіць адводы на суседнія вуліцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>