Васьмікласнікі СШ №1 г. Лепеля амаль увесь чэрвень правялі ў дэндрапарку

Ледзьве не па конкурсу бралі сёлета васьмікласнікаў СШ №1 ў летнік працы і адпачынку. Жадаючых было нашмат болей, чым вакансій. Дзіва што! Зарплата ў летніку за тры няпоўныя тыдні (без выхадных) склала каля мільёна шасцісот тысяч рублёў. Вядома ж, падлеткі засталіся задаволеныя. Ды і праца ў летніку была цікавай, і адпачынак таксама. Смачна кармілі, на стале была і рыба, і мяса, і шакалад, і ёгурты, і, вядома ж, розная садавіна ды гародніна. Працавалі ў дэндрапарку пад кіраўніцтвам работнікаў лясгасу – абкопвалі ствалы маладых дрэўцаў, палівалі іх, палолі, наводзілі парадак на тэрыторыі. Некалькі разоў падлеткі выязджалі ў лясгасаўскі гадавальнік, дзе таксама хапае працы. Папрацавалі і адпачылі ў летніку дваццаць тры васьмікласнікі.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>