У Чарэйшчыне, на Лепельшчыне, бацькі купілі магазін

У Чарэйшчыне бацькі купілі магазін і падарылі мясцоваму дзіцячаму саду. Магазін, вядома, не сапраўдны, так называецца дзіцячая ролевая цацка. І гэта не адзіны спонсарскі падарунак бацькоў саду. Набылі пазлы (па-іншаму канструктар-буквар).

А гаспадарка закупіла для дзіцячай установы цырульню, кухню і іншыя гульні. Істотна дапамагла і з фарбаю, цэментам ды іншымі неабходнымі для рамонту матэрыяламі.

Зараз у садзе ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года. Фарбуюць памяшканні — вокны, дзверы, падлогу і г.д. Прыводзяць у парадак спартыўныя снарады і пляцоўкі для гульняў, пясочніцы.

Сёлета ва ўстанове займалася дзесяць дзяцей.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>