Клятва на вернасць Айчыне

IMG_2710…Нядаўна яны былі яшчэ звычайнымі хлопцамі, а зараз — салдаты. У вайсковым жыцці іх адбыўся, бадай, самы ўрачысты момант — прысяга на вернасць Радзіме. Каб быць разам у такі хвалюючы момант, падтрымаць сыноў і братоў, з’ехаліся іх блізкія з розных куткоў Беларусі.
Больш за дзвесце чалавек Айчыны былі накіраваны ў 231 артылерыйскую брыгаду, 427 рэактыўны артылерыйскі полк, 52 асобны спецыяльны пошукавы батальён, 3609 артылерыйскі склад боепрыпасаў.
Малады падцягнуты чалавек упэўнена трымаў аўтамат. Было бачна, што для яго гэта не ў навінку.
— Аляксандр Хмялькоў, родам з Магілёва, — прадставіўся ён. — Пасля ваеннай кафедры ВНУ служыць буду толькі паўгода. Кожны малады чалавек павінен умець валодаць зброяй. Гэты час праляціць вельмі хутка, тым больш чакаць будуць бацькі і любая дзяўчына. Дарэчы, размаўляем з вамі каля майго РСЗА “Ураган”, на якім буду служыць.
IMG_2722Ірына Бурэніна прыехала з Віцебска да свайго сына Валерыя.
— Хвалююся, — прызналася яна. — Жадаю ўсім салдатам лёгкай службы. Каб яны паважалі адзін аднаго, слухаліся сваіх камандзіраў. Пасля няхай успамінаюць гэты час толькі добрым словам. Мы ўпэўнены ў тым, што нашы дзеці будуць здольнымі і мужнымі воінамі. А мы будзем іх чакаць.
…Бацькі, сваякі, сябры хутка пабеглі да салдатаў. Час для самага ўрачыстага моманту дня — прыняцця воінскай прысягі.
“Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…” — будучыя воіны задуменна гаварылі свяшчэнныя словы клятвы. Маці ўпотай хусцінкамі выціралі сціплую слязінку, дзяўчаты сцішана ўздыхалі. Мільгалі ўспышкі фотаапаратаў.
Пасля прыняцця прысягі салдатаў асвяціў настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра протаіерэй Аляксей.
IMG_2728— Вам выпаў вялікі гонар служыць на святой лепельскай зямлі, якая ў гады Вялікай Айчыннай вайны не скарылася чужынцам. Будзьце дастойнымі прадаўжальнікамі справы сваіх старэйшых пакаленняў, — зазначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра.
Вэтэран брыгады палкоўнік у адстаўцы Дзмітрый Буцін выказаў упэўненасць, што новыя воіны будуць самааддана абараняць Айчыну.
Пасля прыняцця прысягі салдатам была дадзена магчымасць да вечара пабыць са сваімі блізкімі.
На здымках: прыняцце прысягі; урачысты марш.
Яўген Мікалаеў.

IMG_2763IMG_2773

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>