Милицейская хроника

Сярод белага дня

Работніца крамы ў Чарэйшчыне ў абедзены перапынак, каля 12.00 у гандлёвай зале, непадалёк ад свайго працоўнага месца паклала сваю сумачку. Вечарам, збіраючыся дахаты, жанчына агледзела, што ў сумцы няма кашалька, у якім у той дзень былі 120 тысяч рублёў. Злачынца пакуль што не ўстаноўлены.

…А жылі і працавалі разам

Работнікі ўнітарнага прадпрыемства “Крафт-Кар” працавалі ў Лепелі, жылі ў інтэрнаце. Адзін мужчына прыехаў з Бабруйска, другі – з Кобрынскага раёна. Жылі разам, разам грошы зараблялі. Аднак ці пасварыліся яны, ці рэчы суседа кобрынцу прыглянуліся, але неяк бабруйчанін зайшоў у пакой і не знайшоў:  рэчавага заплечніка, МР3-плэера, калонак і 170 тысяч рублёў. міліцыянеры завялі крымінальную справу па арт.205 – крадзеж.

З незамкнутай хаты

Шмат разоў праваахоўныя органы, сродкі масавай інфармацыі звярталі ўвагу грамадзян на пільнасць, даказвалі прапісную ісціну аб тым, што магчымасць украсці нараджае злодзея. Аднак паводле міліцэйскай статыстыкі сярод шляхоў доступу да дабра пераважаюць не ўзлом, не адкрыты грабеж ці разбой, а просты крадзеж, учынены шляхам вольнага доступу. Такі ж сцэнарый адбыўся і ў Лепелі на вуліцы Першамайскай. Пенсіянерка на некаторы час пакінула дом без нагляду, калі вярнулася – кашалька з 325 тысячамі рублёў як не бывала. Следча-аператыўная група, якая з’явілася на выклік, устанавіла, што крадзеж – справа рук непрацуючай лепяльчанкі з вуліцы Садовая.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>