Дзень за днём

Ямкавы рамонт
Вялікая транспартная нагрузка прыпадае на адрэзак шашы Юшкі — Велеўшчына, які вядзе ў аграгарадок Слабада — цэнтральную сядзібу СВП “Пражэктар” КУП “Віцебскхлебпрам”, шэраг іншых населеных пунктаў. У асфальтаваным палатне тут з’явіліся шматлікія выбоіны самых розных памераў, якія на працягу доўгага часу псавалі настрой вадзіцелям аўтамашын, прыводзілі да пашкоджанняў гумы на колах, заўчасных паломак тэхнікі.

Работнікі філіяла “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебскаблдарбуд” зрабілі ямкавы рамонт гэтай дарогі на адлегласці больш за 12 кіламетраў.

Паляўнічы турызм

Паляўнічы турызм дынамічна развіваецца на тэрыторыях двух паляўнічых гаспадарак — эксперыментальнай лесапаляўнічай “Барсукі” і паляўнічай “Бярэзіна”. Агульная плошча іх лясных і балотных угоддзяў складае больш за 45 тысяч гектараў. Для пражывання і адпачынку паляўнічых — камфартабельныя гасцінічныя комплексы “Сергуч” і “Плаўна”, а таксама турыстычныя домікі “Ніўкі”. За пяць месяцаў бягучага года ў платных паляўнічых турах прынялі ўдзел больш за 50 чалавек, у тым ліку і замежных турыстаў.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>