Пульс Лепельшчыны за 18 сакавіка

Замена верталёта

Першымі ў раёне знайшлі замену дарагому верталёту на падкормцы азімых у сельгасфіліяле “Заазер’е” — набылі высокапрадукцыйны самаходны агрэгат “Раса” расійскай вытворчасці. Лёгкі, на гумавым пнеўматычным ходзе, ён пераадольвае значныя перашкоды, не правальваецца на расквашанай глебе, не топча рунь, падсілкоўвае пасевы вадкімі і цвёрдымі тукамі ў сумесі з неабходнымі ядахімікатамі на 40-кіламетровай хуткасці.

Сёлета набыло “Расу” сельгаспрадпрыемства “Пражэктар”, “Дзвіну”, вырабленую ў акцыянерным таварыстве “Верхнядзвін­скаграсэрвіс”, атрымала сельгаспрадпрыемства “Лепельскае”.

Дыплом — аграсядзібе

У конкурсе “Лепшая аграсядзіба 2010 года Віцебскай вобласці” старалепельская вясковая мінігасцініца “Прыазёрная” члена праўлення беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Вольгі Маханенка выйшла пераможцай у намінацыі “Захаванне беларускіх традыцый”.

223 кватэраздатчыкі

Фізічная асоба можа без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка здаць у наём сваю кватэру, аформіўшы адпаведны дагавор з будучымі кватэрантамі. Пры гэтым неабходна толькі заплаціць падаходны падатак у фіксаванай суме ў залежнасці ад колькасці здаваемых пакояў і тэрытарыяльнага размяшчэння кватэры (дома). Памер стаўкі падатку ўстанаўліваецца Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў. Зараз на Лепельшчыне налічваецца 223 такіх кватэраздатчыкі, і яны плацяць падаходны падатак з разліку 0,5 базавай велічыні за адзін пакой.

Сілкаванне палёў

Акцыянернаму таварыству “Лядна” пад веснавую сяўбу трэба нарыхтаваць 10 тысяч тон арганікі. У працэсе стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы на будучыя кукурузныя і бульбяныя палеткі вывезена 13 тысяч тон. Залежаў гною на фермах няма. З надыходам спрыяльнага надвор’я ўся нарыхтаваная арганіка будзе ўнесена ў глебу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>