На руках прынёс унук бабулю на канцэрт у вёсцы Юндзілаўка, на Лепельшчыне.

У межах святочных мерапрыемстваў з нагоды сямідзесяцігоддзя Перамогі вакальная група «Вяселіца» Поўсвіжскага СДК наведала дзве аддаленыя вёскі Лепельскага сельсавета Шубнікі і Юндзілаўку з канцэртамі. Выступалі самадзейныя артысты прама на вуліцы, балазе надвор’е паспрыяла. Гледачоў сабралася няшмат, аднак жа і вёскі нешматлюдныя. У Шубніках на канцэрт прыйшло адзінаццаць чалавек – амаль уся вёска, у Юндзілаўцы было шэсць гледачоў, затое якіх! Цікава, што адну бабульку, якая не можа хадзіць, унук прынёс на канцэрт на руках. Спявалі ваенныя і народныя песні. Глядачка, якая прыехала пагасціць у вёску з Масквы, папрасіла выканаць песню «Вечарынка» на біс.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>