Пасвячэнне ў грамадзяне

Ужо стала добрай традыцыяй, што 15 сакавіка — ў Дзень Канстытуцыі нашай краіны — праводзіца ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартаў юным лепяльчанам, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту. Упершыню ў жыцці яны атрымліваюць гэты важнейшы дакумент, які засведчвае асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Каб гэтая радасная падзея назаўсёды засталася ў памяці юнакоў і дзяўчат, іх пасвячэнне ў новы, грамадзянскі статус было арганізавана і праведзена ў вялікай зале раённага Дома культуры.


Перад пачаткам цырымоніі быў паказаны відэафільм, падрыхтаваны мясцовай студыяй тэлебачання, у якім расказвалася аб Канстытуцыі, гісторыі яе стварэння, ролі ў жыцці дзяржавы.
З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Ён адзначыў, што быць грамадзянінам — гэта не толькі пачэсна, але і вельмі адказна, паколькі ў руках прадстаўнікоў маладога пакалення знаходзіцца будучыня нашай краіны.
Інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Васіль Сільвановіч сказаў, што ўладальнікі пашпартаў – паўнавартасныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць ўсімі правамі і свабодамі, што прадастаўляе Канстытуцыя, таму заўсёды могуць разлічваць на падтрымку, абарону і заступніцтва з боку дзяржавы.
У цёплай, добразычлівай абстаноўцы, пад воклічы адабрэння і апладысменты сваіх сяброў, 16-гадовыя юнакі і дзяўчаты шпарка ўздымаліся на сцэну РДК і станавіліся ўладальнікамі важнейшага дакумента.
Вучань дзевятага класа сярэдняй школы № 1 г. Лепеля Аляксандр Плюснін шчыра падзякаваў за вялікія клопат і увагу, якія надаюцца ў нашай дзяржаве моладзі, павышэнню яе адукацыйнага і прафесіянальнага ўзроўню, вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем.
Ход урачыстай цырымоніі ўручэння пашпартаў суправаджаўся папулярнымі патрыятычнымі песнямі ў выкананні юных спевакоў, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку:
група юнакоў і дзяўчат, якія атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі, сфатаграфаваліся на памяць разам з намеснікам старшыні райвыканкама Мікалаем Нікіціным.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>