Пазыка пад залог на Лепельшчыне

h У асобныя жыццёвыя перыяды некаторым бывае вельмі цяжка “дацягнуць” да чарговай заработнай платы ці авансу. Такія ўмовы перш за ўсё ствараюцца тады, калі няма ў каго пазычыць, “перахапіць” нават невялікую суму грошай на тэрмін усяго ад некалькіх дзён да тыдня. І тут на дапамогу можа прыйсці ламбард ТАА “Вегапрым”, які аказвае фінансавыя паслугі, паколькі пазычае грошы, дае іх у доўг пад залог залатых рэчаў (заручальных пярсцёнкаў, завушніц і іншых ювелірных вырабаў) або сучасных мабільных тэлефонаў, дарагіх бытавых прыбораў. Установа працуе ў горадзе Лепелі з сакаві­ка 2012 года.

— Хаця дагавор на выдачу кароткатэрміновай пазыкі пад залог каштоўнай рэчы звычайна заключаем на месячны тэрмін, вярнуць грошы можна ў любы момант, у тым ліку нават і на наступны дзень, — адзначыла старшы таваразнаўца ламбарда Любоў Баранкова. — Зразумела, што ў гэтым выпадку будуць налічаны мінімальныя працэнты за карыстанне пазыкай.

— На атрыманне якой сумы можна разлічваць?

— Памер пазыкі залежыць ад каштоўнасці пакінутага ў залог залатога вырабу або мабільнага тэлефона, дарагога бытавога прыбора.

— А калі на працягу месяца залогадаўца не з’явіўся ў ламбард?

— Па заканчэнні льготнага месяца крэдытавання тэрмін вяртання пазыкі можа быць працягнуты па пісьмовай заяве.

У выпадку невяртання пазыкі або непрацягнення залогавага тэрміну ва ўстаноўлены месячны тэрмін ламбард можа рэалізаваць закладзеныя рэчы. Прытым залогадаўца мае права ў любы час пасля заканчэння льготнага месяца і да рэалізацыі вырабаў выкупіць іх, вярнуўшы пазыку і кампенсаваўшы плату за паслугі ламбарда.

Калі пры рэалізацыі закладзеных вырабаў атрыманая сума перавышае памер патрабаванняў ламбарда, розніца выплачваецца залогадаўцу. Незапатрабаваная на працягу трох гадоў з дня рэалізацыі розніца падлягае ўнясенню ў даход мясцовага бюджэту.

М. АЗЁРНЫ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>