У лепельскай «Жамчужыне» арганізуецца здабыча якаснай мінеральнай вады

Без имени-2 Прама скажам, нялёгка зараз не толькі вытворцам, а і наогул усяму рэальнаму сектару эканомікі Лепельшчыны. Традыцыйныя рынкі збыту гатовай прадукцыі патрабуюць дыверсіфікацыі, фінансавыя праблемы Расіі, па­дзенне курсу рубля, іншыя праблемы рознага кшталту наклалі свой негатыўны адбітак на вытворчы працэс. Аднак дарогу адужае толькі той, хто настойліва рухаецца наперад. А рух той без мадэрнізацыі тэхнічных магутнасцей немагчымы. Гэтую ісціну выдатна ўсвядомілі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”. У пералік ключавых інвестыцыйных праектаў уключана будаўніцтва цэха па вытворчасці сухога малака з рэканструкцыяй дапаможных вытворчасцей. Фінансаванне праекта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэта бліжэйшая перспектыва. Тым часам завершана мадэрнізацыя сушыльнай вытворчасці, тэхнічна перааснашчана малочнатаварная ферма СВФ “Заазер’е” ў вёсцы Поплаўкі, мадэрнізаваны будынкі маслацэха, кампрэсарнай,  у працэсе рэканструкцыя будынка колішняй кацельні пад склад гатовай прадукцыі.

Арыентуюцца на новыя прагрэсіўныя тэхналогіі і на філіяле “Лепельскі хлебазавод” РУП “Віцебск­хлебпрам”. Зманціравана флексаграфічнае абсталяванне, набыты дзве энергазберагальныя печы, два новыя агрэгаты для нарэзкі хлебабулачных вырабаў, халадзільная шафа ў склад сутачнага запасу сыравіны і іншае неабходнае абсталяванне.

У КУП ДРАЦ “Жамчужына” ў стадыі рэалізацыі перспектыўны інвестыцыйны праект па здабычы мінеральных вод з падводам да лячэбнага корпуса. Асвоена чатыры мільярды рублёў. Завершана практычна бурэнне свідравін, узведзены будынак бювета. Добраўпарадкоў­ваецца прылеглая тэрыторыя.  Выканана таксама праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве спальнага корпуса.

З  адзінаццаці інвестыцыйных праектаў у раёне рэалізавана два, шэсць — у стадыі выканання, па трох пакуль тэрміны рэалізацыі не праглядваюцца.  Пры прагнозным аб’ёме фінансавання 157,6 мільярда рублёў асвоена 101,1 мільярда.

Без абнаўлення і ўдасканалення вытворчых магутнасцей нельга гаварыць аб перспектывах дынамічнага развіцця народнагаспадарчага комплексу рэгіёна. І на гэтым магістральным шляху сканцэнтраваны сілы і сродкі мясцовай улады, прадпрыемстваў і арганізацый.

У. ВАЛОДЗІН.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>