Прыгоды лепяльчан у Нікіцісе

Калектыў Поўсвіжскага сельскага Дома культуры «Кактус як Туз» чарговы раз прыняў удзел у абласным фестывалі гумару, які праходзіць раз у два гады. Трынаццаты фестываль «Смяяцца не грэх» адбыўся на Шуміліншчыне, у аграгарадку Нікіціха. З Поўсвіжа ездзілі з гумарыстычнай праграмай «Хвіліна славы» дарослыя Таццяна Стрыжонак, Ірына Скібская, Святлана Сільвановіч, Міхаіл Шаура, Лідзія Ганчар, Аляксандр Фёдаравіч і Аляксандр Пятровіч Міхно, а таксама дзевяцікласніца Алена Мазго. Калектыў прывёз дыплом «За лепшы сцэнар на беларускай мове». Аляксандр Пятровіч Міхно быў уганараваны дыпломам за лепшы мужчынскі вобраз другога плана.

 Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>