Юбілей школы

Заслонаўская СШ адзначыла свой 75-гадовы юбілей. На сустрэчу з роднай школай прыехалі яе выпускнікі розных пакаленняў. Толькі за апошнія трыццаць гадоў школа выпусціла без малога чатыры тысячы вучняў. 27 выпускікоў закончылі школу з залатым і 88 — з сярэбраным медалём.


Сярод выпускнікоў школы — людзі розных прафесій. Аляксей Шарапаў узначальвае калектыў СШ № 49 г. Мінска, Аксана Іванова з’яўляецца старшынёй гільдыі эколагаў Рэспублікі Беларусь, Сяргей Чарноў працуе дзіцячым урачом-педыятрам у Лепелі, выкладае ў Сувораўскім вучылішчы Юрый Балоткін, Вольга Варывончык загадвае магазінам дзіцячай цацкі ў Наваполацку. Ёсць і вядомыя спартсмены. Напрыклад, Таццяна Палавінская фінішыравала чацвёртай у спаборніцтвах па марафонскаму бегу на алімпійскіх гульнях у Сеуле.
Зараз у Заслонаўскай СШ атрымліваюць веды 283 вучні, працуюць 45 настаўнікаў, з іх 13 — былыя выпускнікі школы.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>