Нібы на вулкане жывуць лепяльчане ў гэтым доме, а віной усяму «праблемны» сусед, за два апошнія гады чатыры разы наведваліся да яго пажарныя разлікі

1415172116_pozhar-kvartira Познім вечарам паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэр пяціпавярховіка па вуліцы Калініна. У 21.37 пажарны разлік быў на месцы, пакоі былі дужа задымленыя, таму байцы карысталіся індывідуальнымі дыхальнымі апаратамі. У 21.40 на падлозе знайшлі гаспадара, які… мірна спаў п’яным сном. Яшчэ некалькі хвілін – і было б позна.

Як аказалася, гаспадар кватэры, пенсіянер Сцяпан Буртыль выпіў, а пасля захацеў сабе штосьці прыгатаваць на электрапліце. Аднак сон (ці алкаголь) яго змарыў.

Найбольш шкада ў гэтай сітуацыі суседзяў, якім даводзіцца жыць нібы на вулкане. За апошнія два гады гэта чацвёрты выклік пажарных у праблемную кватэру.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>