Пульс Лепельшчыны за 15 сакавіка

Развіццё гандлю

У бягучым годзе кіраўніцтва раённага спажывецкага таварыства мяркуе накіраваць 3,5 млрд. рублёў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гандлю. Запланавана пабудаваць новы “Універсам” з разлікова-касавым цэнтрам па вуліцы Чуйкова, рэканструяваць частку памяшканняў рэстарана “Хваля” пад яшчэ адну банкетную залу, купіць адзін новы аўтамагазін для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва.

Класікі не паміраюць

У раённай бібліятэцы прайшоў тыдзень літаратуры, прымеркаваны да 90-годдзя беларускіх пісьменнікаў Івана Мележа і Івана Шамякіна. Кожны дзень тыдня праводзілася пэўнае мерапрыемства: выстава твораў майстроў слова “Не, класікі не паміраюць”, духоўны свет жанчыны вачыма Івана Мележа і Івана Шамякіна, прысвечаная жыццю і творчасці пісьменнікаў літаратурная віктарына, вечарына беларускай мовы “А на зямлі не згасне след”.

Пракат папоўніўся

Пункт пракату, размешчаны ў Доме быту, папоўніўся новымі рэчамі. Сезонныя канькі і лыжы замянілі: бетонамяшалка, балгарка, перфаратар, тэлевізары, халадзільнікі, дзіцячыя вазкі, ложкі, хадункі, стулы, аўтамабільныя крэслы, надзіманыя матрацы, палаткі, іншы турысцкі рыштунак, лодкі з ратавальнымі камізэлькамі…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>