Бюджэтны ракурс

Бюджэт — не бяздонная крыні­ца. Папаўняць яго варта кожнаму калектыву. Дарэчы, атрымана даходаў за першы  квартал  62193,3 млн руб., бязвыплатныя паступленні з абласнога бюджэту — 28180,2 млн (18,9 працэнта ад гадавога плана), уласныя даходы — 34012,8 млн   (100,4 працэнта ад квартальнага і толькі 16,4  працэнта ад гадавога плана).

Да адпаведнага леташняга ўзроўню паступленні ўласных даходаў зменшыліся на 10,1 працэнта, а з улікам дэфлятара (119,7 працэнта) знізіліся амаль на 25 працэнтаў. Чаму так адбылося? На выкананне даходнай часткі негатыўны ўплыў аказала рэзкае зніжэнне прыбытку ў ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат», што прывяло да вяртання з бюджэту выплачанага прадпрыемствам падатку на прыбытак у 2014 го­дзе ў суме 12164,9 млн рублёў. Для параў­нання: такая сума роўная сярэднямесячнаму паступленню ўласных даходаў бюджэту. Іншым плацельшчыкам з бюджэту таксама вернута 743,0 млн рублёў.

Асноўнай даходнай крыніцай бюджэту з’яўляўся падаходны падатак — 21083,6 млн рублёў, або 62,3 працэнта падатковых і непадатковых даходаў. Да адпаведнага леташняга перыяду паступленні падатку ўзраслі ў 1,3 раза. Сярэднямесячны заробак за студзень — люты 2015 года перасягнуў узровень 2014-га ў 1,13 раза і склаў 4772,4 тыс. рублёў. Колькасць жа працуючых за студзень — люты скарацілася да адпаведнага перыяду 2014-га на 2,8 працэнта і склала 9266 чалавек.

Пры такім высокім узроўні ўдзельнай вагі падаходнага падатку ў структуры бюджэту вельмі важна забеспячыць максімальна высокую  зарплату работнікаў. Аднак паводле звестак упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама з 49 арганізацый 26 не забяспечылі рэалізацыю даведзенага задання па памеры заробку. У шэрагах аўтсайдараў — філіял «Кааппрамгандаль», ААТ «Ладасна», КУВСГП «Баброва», ААТ «Лепельаграсэрвіс».

Ад продажу зямельных участкаў у прыватную ўласнасць паступіў 31 млн рублёў, пры тым, што ў першым квартале мінулага года — 220 млн.

Сёлета практычна адсутнічаюць паступленні ад рэалізацыі дзяржаўнай маёмасці.  Між тым па продажы маёмасці, зямельных участкаў павінны быць выразныя праграмы, падрыхтаваныя аддзелам эканомікі і зямельным аддзелам з наступным штотыднёвым кантролем за іх рэалізацыяй.

Практычна па 17 даходных крыніцах атрыманы мінус паступленняў да ўзроўню мінулага года ў абсалютнай суме 3800,0 рублёў.

Расходная частка бюджэту выканана да прызначэнняў першага квартала на 99,9 працэнта і на 25,7 — да гадавых. У поўным ­аб’ёме забяспечана фінансаванне заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы, выкананы абавязацельствы па аплаце камунальных паслуг, субсідзіраванні жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, на максімальна магчымым узроўні аплачаны іншыя выдаткі.

Асноўныя сумы расходаў бюджэту склаліся па адукацыі — 39486,0 млн рублёў (43,2%), жыллёва-камунальных паслугах і жыллёвым будаўніцтве — 17650,4 млн (19,3%), ахове здароўя — 18 298,0 млн (20,0%), фізкультуры, культуры —  4861,2 млн (5,3%), сацыяльнай абароне — 3730,8 млн рублёў (4,1% ). У агульнай суме найбольшую ўдзельную вагу займае заробак з налічэннямі — 44033,8 млн рублёў, або 48,1% усіх выдаткаў. Выдаткі па аплаце камунальных паслуг склалі 17 948,4 млн рублёў, ці 19,6% выдаткаў.

Нізкі ўзровень паступлення даходаў, вяртанне падаткаў і рост сацыяльных выдаткаў абмежавалі магчымасці бюджэту, што прывяло да ўтварэння крэдыторскай запазычанасці ў суме 932,2 млн рублёў.

Асноўная доля крэдыторскай запазычанасці склалася па УАЗ «Лепельская ЦРБ».

Ва ўмовах крайняй абмежаванасці бюджэтных сродкаў арганізацыямі дапускаюцца факты іх незаконнага і не эфектыўнага выкарыстання. Праверкай ДУ «Лепельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр” устаноўлены факты пераплаты па зарплаце (з налічэннямі) у суме 15,5 млн рублёў, незаконнага спісання бензіну на 2,8 млн рублёў і іншыя парушэнні.

Максімальна эканомнае выдаткаванне бюджэтных сродкаў, рацыянальнае і эфектыўнае іх выкарыстанне — стратэгічная задача дня.

Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>